Сердечные пожелания звучат для матерей Кореличчины. 21.by

Сердечные пожелания звучат для матерей Кореличчины

14.10.2018 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:


Дарагія нашы мамы, мілыя жанчыны!

14 кастрычніка ў нашай краіне адзначаецца дзяржаўнае і сямейнае свята — Дзень маці. Яно знаходзіць водгук у сэрцы кожнага, дапамагае нам глыбей адчуць святасць місіі жанчыны, звязанай з нараджэннем і выхаваннем дзяцей.
Гэтае свята — цудоўная нагода аддаць даніну глыбокай павагі жанчыне, якая з’яўляецца ўвасабленнем любові, дабра і міласэрнасці.
У слове «мама» ёсць любоў і надзея, сіла і натхненне, у ім святло, цяпло і ўтульнасць. Бязмерна шчаслівы той чалавек, якога клапатлівыя матчыны рукі і добрыя словы падтрымліваюць не толькі ў дзяцінстве. Матчына любоў робіць нас мацней, дапамагае пераадольваць нягоды і верыць у поспех.
Дарагія жанчыны, любімыя мамы! Ад усёй душы віншуем вас з Днём маці!
Няхай вас заўсёды акружаюць клопатам родныя і блізкія людзі, хай кожны дзень пачынаецца з усмешкі. Заўсёды заставайцеся самымі добрымі, разумеючымі, абачлівымі і любімымі!

Раённы выканаўчы камітэт
Раённы Савет дэпутатаў


Паважаныя і дарагія жанчыны!

Віншую вас з Днём маці!
Мама для кожнага з нас – самы галоўны чалавек, які дае нам жыццё, турбуецца і дапамагае нават тады, калі мы самі становімся бацькамі. Жадаю вам, вашым матулям і родным моцнага здароўя, дабрабыту і шчасця! Няхай вас акружаюць толькі добрыя людзі, надзейныя сябры і блізкія.

Дэпутат Палаты прадстаўнікоў
Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь
Вольга ПАПКО


Дарагія жанчыны!

Прыміце самыя цёплыя словы ўдзячнасці, любові і павагі ў гэта цудоўнае свята — Дзень маці!
Для кожнага з нас няма на зямлі чалавека больш роднага, чым мама. Яе клопат і ўвагу мы адчуваем на працягу ўсяго жыцця.
Матуля — гэта ўвасабленне невычэрпнай дабрыні, душэўнай шчодрасці і любові. Быць мамай — гэта шчасце, вялізная адказнасць і нястомная праца. Нізкі паклон вам, мілыя матулі, за цярпенне і мудрасць, добрае сэрца і пяшчотныя рукі!
Жадаем вам моцнага здароўя, сямейнага дабрабыту, цяпла і клопату блізкіх. Няхай вашы дзеці растуць разумнымі і здаровымі, выбіраюць правільную дарогу ў жыцці і радуюць сваімі поспехамі!

Карэліцкая РА ГА “Беларускі саюз жанчын”

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Дарагія нашы мамы, мілыя жанчыны! 14 кастрычніка ў нашай краіне адзначаецца дзяржаўнае і сямейнае свята — Дзень маці. Яно знаходзіць
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика