Самым пяшчотным, ласкавым самым…. 21.by

Самым пяшчотным, ласкавым самым…

16.10.2018 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Раніца мінулай пятніцы была адзначана ўрачыстым шанаваннем жанчын з нагоды Дня маці, што адбылося ад імя кіраўніцтва раённай улады ў Петрыкаўскім РДК. Прадстаўніцы прыгожага полу, якія прысутнічалі на свяце, – жанчыны розных прафесій з вёсак і горада. Разам з тым усе яны паяднаныя не толькі шчасцем быць матулямі, але і ўзорам для астатніх.

Распачаў сустрэчу сваім віншаваннем старшыня райвыканкама Аляксандр Наўныка. Ён адзначыў, што Дзень маці невыпадкова стаіць у календары поруч з вялікім праваслаўным святам Пакрова Прасвятой Багародзіцы – дня годнасці, павагі і адданасці сваёй маці. Кіраўнік раёна павіншаваў усіх матуль Петрыкаўшчыны са святам і пажадаў жанчынам моцнага здароўя і дабрабыту.

Да старшыні райвыканкама далучыліся члены раённага выканаўчага камітэта і кіраўнікі падраздзяленняў. Са словамі падзякі за аказаны гонар да прадстаўнікоў улады звярнулася адна з прысутных матуль Людміла Занкевіч.

Разам з кветкамі і падарункамі жанчыны-маці атрымалі і творчую падзяку – перад імі выступілі мясцовыя артысты рознага ўзросту, што, безумоўна, надало мерапрыемству належны настрой.

Арцём ГУСЕЎ.

Фота аўтара.

IMG_2876-11

IMG_2882-12

IMG_2902-15

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Раніца мінулай пятніцы была адзначана ўрачыстым шанаваннем жанчын з нагоды Дня маці, што адбылося ад імя кіраўніцтва раённай улады ў Петрыкаўскім РДК....
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика