Кореличские студотряды отправились за яблоками (фото+опрос). 21.by

Кореличские студотряды отправились за яблоками (фото+опрос)

18.10.2018 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Праца ў студэнцкіх будаўнічых атрадах – справа не толькі карысная, але і вясёлая. Калі летам хлопцы і дзяўчаты Карэліцкага раёна працавалі на розных заводах, то залатая восень прапанавала ім працу ў жухавіцкім яблыневым садзе.

25 чалавек з ліку навучэнцаў Мірскага мастацкага прафесійна-тэхнічнага каледжа працуюць штодня. Адразу пасля вучобы рабяты едуць у Жухавічы і пачынаюць збіраць яблыкі пад пільным кіраўніцтвам сваіх выкладчыкаў. Працоўны дзень доўжыцца ўсяго тры гадзіны, але і за гэты час амаль тры дзясяткі чалавек здольныя аказаць істотную дапамогу ў зборы пладоў. Усяго будаўнічы атрад будзе працаваць дзесяць дзён, за якія кожны ўдзельнік атрымае прыблізна 50-60 беларускіх рублёў.









Дафна Нікіціч, студэнтка 1 курса:


– Да гэтага часу я ўвогуле не ведала, што такое будатрад. Захацелася пайсці і паглядзець, што і як там робіцца. Сёння ўжо пяты дзень як я працую і магу з упэўненасцю сказаць: аб сваім рашэнні не шкадую. Грошы, якія я атрымаю за працу, буду збіраць на тое, каб з сяброўкай паехаць у Санкт-Пецярбург і там адзначыць Новы год.

Дзмітрый Гаўрош, студэнт 2 курса:


– Я вырашыў запісацца ў будатрад па адной прычыне: тут весела. Да таго ж я ведаю, што праз нейкі час мне будзе што ўспомніць. Дарэчы, гэтым летам я працаваў на птушкафабрыцы “Чырвонаармейская”, дзе мне вельмі спадабалася. Тут, у садзе, збіраць яблыкі не цяжка, таму ніякіх праблемаў няма ўвогуле. Будатрад для мяне – гэта добрая магчымасць зарабіць грошы і ў той жа час весела адпачыць. Пасля заканчэння працы на ўласна заробленыя сродкі планую адрамантаваць сваю машыну.

Антон Дарашэнка, студэнт 2 курса:


– Я вырашыў запісацца ў студатрад таму, што ў мяне вельмі шмат вольнага часу. Прыходжу з вучобы і нават не ведаю, чым сябе заняць. Таму не думаючы я пайшоў і запісаўся ў будаўнічы атрад. Збіраць яблыкі лёгка, таму работа, як кажуць, не пыльная. Дарэчы, працую ўжо не першы год – летась таксама давялося падзарабіць, працуючы ў Жухавічах. Палову заробленых грошай я падараваў на дзень нараджэння сястры, а другую пакінуў сабе. Гэтым разам абяцаў зрабіць падарункі свайму айчыму і матулі…

Вікторыя КАСЦЮК
Фота аўтара

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Праца ў студэнцкіх будаўнічых атрадах – справа не толькі карысная, але і вясёлая. Калі летам хлопцы і дзяўчаты Карэліцкага раёна
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика