Узнагародзілі за службу
30.10.2018
—
Новости Общества
|
Міністр па надзвычайных сітуацыях Рэспублікі Беларусь Уладзімір Вашчанка ўручыў на днях дзяржаўныя ўзнагароды лепшым работнікам органаў і падраздзяленняў па НС Магілёўскай вобласці, паведамляе сайт МНС. Сярод тых, хто Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 4 кастрычніка 2018 года № 401 узнагароджаны за ўзорнае выкананне службовых абавязкаў, — старшы прапаршчык унутранай службы Сяргей Берднік. Ён атрымаў медаль “За бездакорную службу” ІІІ ступені. Сяргей Берднік працуе вадзіцелем Заеліцкага пажарнага аварыйна-выратавальнага паста Глускага РАНС, выратавальнай службе ён прысвяціў 20 гадоў — з 1998 года. Фота з сайта mchs.gov.by Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Міністр па надзвычайных сітуацыях Рэспублікі Беларусь Уладзімір Вашчанка ўручыў на днях дзяржаўныя ўзнагароды лепшым работнікам органаў і падраздзяленняў па... |
|