Аб выхаванні патрыятызму. 21.by

Аб выхаванні патрыятызму

31.10.2018 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:


Патрыятызм не ўзнікае па чыімсьці ўказанні ці распараджэнні, не з’яўляецца сам па сабе, на пустым месцы — яго патрэбна выхоўваць, карпатліва і пастаянна, дзень за днём, крок за крокам, з малых гадоў. І хто гэта зробіць лепш за ветэранаў вайны і працы, якія жыццём і справамі даказалі свой патрыятызм, праявілі яго ў дзеянні? Пра гэта і пра некаторае іншае ішла гаворка на пашыраным пасяджэнні прэзідыума раённага савета ветэранаў. Яно праходзіла 23 кастрычніка, а месцам правядзення была выбрана сярэдняя школа № 2. І зусім невыпадкова, што школа, бо тут вучаць дзяцей патрыятызму, прывіваюць любоў да Радзімы. І зусім невыпадкова, што школа № 2, бо якраз у гэтай установе шмат робіцца для таго, каб яе вучні мелі перад вачамі прыклады таго, як жыць, якімі быць і як адносіцца да месца, дзе жывеш, да школы, у якой вучышся. Сведчаннем таму стаў клас гісторыі школы, адкрыты з дапамогай і пры актыўнай падтрымцы былых вучняў (менавіта там і праходзіла пасяджэнне), галерэя эскізаў да ненапісаных карцін нашага народнага мастака Івана Булгакава, ён пэўны час працаваў у гэтай школе, а эскізы сюды перадаў яго сын Аляксандр Булгакаў. Пра ўсё гэта расказала ветэранам, правяла іх па школе яе дырэктар Алена Слічонак, таксама прапанавала цікавую прэзентацыю з фота- і відэаматэрыяламі, а школьнікі цудоўна і прачула выканалі верш пра Глушчыну і песню пра радзіму.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Патрыятызм не ўзнікае па чыімсьці ўказанні ці распараджэнні, не з’яўляецца сам па сабе, на пустым месцы — яго патрэбна выхоўваць, карпатліва і пастаянна, дзень...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика