Тры гады – час ісці ў школу
02.11.2018
—
Новости Общества
|
Дома, побач з бацькам і маці, дзіця атрымлівае многа любові, клопату і пэўны ўзровень развіцця. Праўда, калі дзіця не наведвае дзіцячы садок, а “падарожнічае” ад бязмерна любячых бабуль да бацькоў, якія знайшлі для яго час, тое развіццё бывае недастаткова рознабаковым. Працяглы час пуставалую нішу сёння дапамаглі запоўніць педагогі раённага Цэнтра творчасці дзяцей і моладзі. Некалькі гадоў пры гэтай установе адукацыі працуе школа ранняга развіцця дзіцяці “Умняша”, дзе з 3-6-гадовымі дзецьмі праводзяцца інтэграваныя заняткі, найперш ім даецца магчымасць інтэлектуальнага і творчага развіцця, сацыяльнай адаптацыі ў зносінах з дзецьмі і дарослымі. У выніку потым дзеці прыходзяць у новы калектыў – садок ці школу – падрыхтаванымі. Сёлета “Умняша” зноў расчыняе дзверы для выхаванцаў, прапануючы выбар: аб’яднанні па інтарэсах “Развівашка” і “Дом Чараўнікоў”. Заняткі ў гэтых групах праводзяць педагог-псіхолаг Святлана Лаўрэнцьева і педагог дадатковай адукацыі Галіна Трыфанава. Стварэнне “прасторы паспяховасці” магчыма толькі пры наяўнасці комплексу спецыяльнага абсталявання, што без фінансавых укладанняў немагчыма. Разумеючы неабходнасць і важнасць такой формы работы з дзецьмі, да падтрымкі школы ранняга развіцця далучыліся прадстаўнікі мясцовага бізнесу – Анатоль Мячын, Анатоль Піскун, Аляксандр Пашук, Уладзімір Фурман, Віктар Капыловіч, а таксама раённая арганізацыя РГА “Белая Русь”, узначальвае якую Антаніна Бруяка. З пачаткам новага навучальнага года яны зрабілі свой уклад, перадаўшы дырэктару Цэнтра Надзеі Слабадзянюк вучэбныя комплексы і матэрыялы. Алена БРУЦКАЯ. Фота Арцёма ГУСЕВА. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Дома, побач з бацькам і маці, дзіця атрымлівае многа любові, клопату і пэўны ўзровень развіцця. Праўда, калі дзіця не наведвае дзіцячы садок, а “падарожнічае” ад...
|
|