Добра, калі ўладкавана. 21.by

Добра, калі ўладкавана

03.11.2018 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Не раз на старонках нашай газеты з’яўляліся матэрыялы з заўвагай на тыя ці іншыя недахопы па добраўпарадкаванні з боку арганізацый.




Вось і на гэты раз размова пойдзе аб тым жа. Трэба сказаць, што горад наш, хоць і не такі вялікі, але чысты. І прыемна, калі не толькі мясцовыя жыхары гэта пацверджваюць. Да прыкладу, вуліца Саўгасная. Прыгожыя дамы, роўныя тратуары – што ні кажы, а воку прыемна. Але ж, падыходзячы да будынка пад нумарам 12, настрой псуецца. І нездарма. Акурат ля пандуса на асфальце красуецца добрая выбоіна.
Крыўдна, што такія недахопы не заўважае камунальная гаспадарка. А між тым яе працаўнікі рэгулярна падмятаюць там вуліцу і падкошваюць траву. Зразумела, не за ўсім можна своечасова паспець і не ўсё ўпарадкаваць належным чынам. Таму, лічу, нялішнім будзе падказаць, у якім месцы трэба крыху падладзіць, каб нясорамна было за наш горад. А тым больш, калі такія рэчы – з’явы не першага дня, і патрабуюць яны, згадзіцеся, невялікіх затрат часу і сродкаў.
Максім ЗУБАР.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Не раз на старонках нашай газеты з’яўляліся матэрыялы з заўвагай на тыя ці іншыя недахопы па добраўпарадкаванні з боку арганізацый. Вось і на гэты......
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика