Вёсцы Калоднае — 130 гадоў. 21.by

Вёсцы Калоднае — 130 гадоў

13.11.2018 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

 

IMG_8758
Восьмага лістапада вёска Калоднае адзначыла свой 130-гадовы юбілей.  Ля ўваходу ў  мясцовы клуб усіх гасцінна сустракалі паляшук з паляшучкай на імправізаваным сялянскім падворку.

IMG_8759

Пра тое, што да свята рыхтаваліся ўсёй вёскай, сведчыць багатая выстаўка работ  мясцовых майстроў і ўмельцаў. У цэнтры Калоднага ёсць помнік у памяць аб заснаванні вёскі восьмага лістапада 1888 года. У 1895 годзе мясцовыя жыхары на ўласныя сродкі пабудавалі на вясковых могілках царкву ў гонар вялікамучаніка Дзмітрыя Салунскага. Асвяцілі яе восьмага лістапада 1896 года. Мясцовай царкве ўжо 123 гады. І сёння там гучыць малітва. У прастольнае свята прайшла святочная служба, а пасля вяскоўцы спяшаліся на свята сваёй вёсачкі.IMG_8746
 IMG_8737
 IMG_8735

Павіншаваць юбіляраў завіталі ўдзельнікі народнага клуба аматараў песні  “Ярок” (кіраўнік Валерый Шуркала), якія распачалі святочную праграму.IMG_8733

Вёска Калоднае стала малой радзімай многім. Сярод іх Міхаіл Міхайлавіч Карсека, які шмат гадоў кіраваў Каладнянскай школай, быў старастам вёскі і шмат зрабіў для ўвекавечання  гісторыі Калоднага.  

Міхаіл Міхайлавіч павіншаваў землякоў са святам, згадаў тых людзей, якія шмат гадоў добрасумленна працавалі ў школе і падзякаваў прысутным за тое, што кожны робіць на карысць роднай вёскі. Прыйшоў на мерапрыемства Міхаіл Карсека са сваёй кнігай “Калоднае: выпрабаванне лёсам”.IMG_8721

Суправаджала мерапрыемства мультымедыйная прэзентацыя, якая адлюстроўвала асноўныя моманты гісторыі населенага пункта.  У гады Вялікай Айчыннай вайны на фронт пайшлі амаль 150 аднавяскоўцаў, больш 60 з іх загінулі. Памяць пра тых, хто не вярнуўся з франтоў,  ушанавалі хвілінай маўчання.

З віншаваннямі выступіла старшыня Радчыцкага сельвыканкама Любоў Мікалаеўна Курак.IMG_8707

Ушанавалі бацькоў самага маленькага жыхара Калоднага Наталлю і Віктара Пашкевічаў. Любоў Мікалаеўна прывітала бацькоў і  маленькага Ілью, уручыла ім падарунак. Наталля і Віктар павіншавалі землякоў са святам і выказалі падзяку арганізатарам мерапрыемства.

У гэты святочны дзень павіншавалі пары, якія шмат гадоў плячо ў плячо. 60 гадоў пражылі разам Марыя Мікалаеўна і Іван Паўлавіч Шэлесты, Міхаіл Міхайлавіч і Ганна Сцяпанаўна Карсекі, 50 –.Георгій Аляксандравіч і Вера Міхайлаўна Вішнеўскія, Аляксандр Нічыпаравіч і Галіна Сяргееўна Пацукевічы, а  55 годоў сумеснага жыцця адзначылі Васіль Адамавіч і Феафанія Якаўлеўна Война, якіх павіншавалі сёстры.IMG_8643

Самыя шчырыя пажаданні прагучалі ад дырэктара Каладнянскага ВПК яслі-сад базавая школа Святланы Андрэеўны Вішнеўскай. Стараста вёскі Ігар Яўгенавіч Яваровіч падзякаваў работнікам сельвыканкама, мясцовым жыхарам за ўнесены ўклад у добраўпарадкаванне вёскі. Сярод вялікай колькасці клапатлівых гаспадароў вылучылі Софію Васільеўну Ляўковіч і Яўгенію Уласаўну Краскоўскую.IMG_8632

З музычнымі нумарамі выступілі Кацярына Яваровіч, Ксенія Гаўрыленка, Вераніка Вернігара, Алена Герман, Максім Пашкевіч, Глеб Леська пад акампаніятарскае суправаджэнне Анатоля Сцяпанавіча Ложачніка. Прагучалі віншаванні і песенныя нумары ад  артыстаў Фядорскага СДК (кіраўнік Аляксандр Барэйка).

Людміла КАСПЯРОВІЧ

Фота аўтара

 

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
  Восьмага лістапада вёска Калоднае адзначыла свой 130-гадовы юбілей.  Ля ўваходу ў  мясцовы клуб усіх гасцінна сустракалі паляшук з паляшучкай
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика