Родны край праславіць плённай працай: Смаргонскія малочныя прадукты, Смаргонскі хлебазавод, Смаргонскі камбінат хлебапрадуктаў, ААТ «Смаргоньаграсэрвіс». 21.by

Родны край праславіць плённай працай: Смаргонскія малочныя прадукты, Смаргонскі хлебазавод, Смаргонскі камбінат хлебапрадуктаў, ААТ «Смаргоньаграсэрвіс»

16.11.2018 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

18 лістапада – Дзень работнікаў сельскай гаспадаркі і перапрацоўчай прамысловасці аграпрамысловага комплексу

Завод асвоіў рынкі Сінгапура і Амана

На мясцовым малаказаводзе вырабляецца экспартаарыентаваная прадукцыя, для якой адшукваюцца новыя рынкі збыту. Смаргонскія малочныя прадукты можна ўбачыць на розных харчовых выстаўках. Вось і сёлета прадстаўнікі гэтага прадпрыемства пабывалі на выставе ў адным з буйнейшых гарадоў Аб’яднаных Арабскіх Эміратаў Дубаі, Шанхаі – буйным горадзе, які знаходзіцца ў Кітайскай Народнай Рэспубліцы. Увагу смаргонскіх малочнікаў прыцягнулі выстаўкі ў Азербайджане і Кыргызстане, куды яны таксама паехалі, каб прэзентаваць сваю малочную прадукцыю. Цяпер яна пастаўляецца не толькі ў названыя вышэй краіны, але і іншыя: Арменію, Грузію, Туркменістан, Бангладэш, Сінгапур, Аман, Турцыю, Ліван. У гэтых краінах запатрабаваны ў асноўным сухія малочныя прадукты – абястлушчанае і натуральнае малако, а таксама жывёльнае масла.

“Кітайскі рынак быў вельмі зацікаўлены ў прадукцыі, якая выпускаецца на нашым заводзе, - сказаў дырэктар філіяла “Смаргонскія малочныя прадукты” Ігар Варанішча. - Каля 10 кітайскіх дэлегацый наведалі наш завод. З прадстаўнікамі многіх фірмаў гэтай вялізнай па тэрыторыі краіны заключаны кантракты. За 4 месяцы на кітайскі рынак было пастаўлена каля 650 тон  сухіх малочных прадуктаў”.

У Расіі запатрабаваны смаргонскі тварог. Малочная прадукцыя мясцовага завода знайшла нямала спажыўцоў на ўнутраным  рынку. Малако, кефір, смятана, тварог акрамя Смаргонскага пастаўляюцца яшчэ ў Ашмянскі і Астравецкі раёны. “Смаргонскія малочныя прадукты” пакрысе выходзяць на рынак г. Маладзечна, у планах – пастаўкі ў Мінск. Цяпер разглядаецца пытанне аб пастаўцы смачнага і натуральнага смаргонскага марожанага ў сталічны экамагазін, трэба толькі памяняць упакоўку. У смаргонскім марожаным зацікаўлены кафетэрыі, кафейні.

Сухое абястлушчанае малако, якое вырабляецца на мясцовым заводзе, з задавальненнем купляюць беларускія мясакамбінаты для выкарыстання яго ў сваёй вытворчасці, а яшчэ вядомая ў Беларусі кампанія “Санта-Брэмар”. Кандытарская фабрыка “Камунарка” таксама з’яўляецца спажыўцом сухога абястлушчанага малака, мінскі холадакамбінат, Лідская і Барысаўская фабрыкі марожанага. Блочнае і фасаванае масла рэалізоўваецца па ўсёй краіне праз гандлёвую сетку “Еўраопт”.

Ігар Аляксандравіч адзначыў, што прадпрыемства не стаіць на месцы ў плане развіцця. Пастаянна праводзіцца мадэрнізацыя тэхналагічнага абсталявання, выконваецца бягучы рамонт, дапрацоўваюцца некаторыя вузлы і агрэгаты.

Працоўны калектыў мясцовага малаказавода значна абнавіўся, каля 70% складае мо­ладзь ва ўзросце да 35 гадоў. Сюды прыходзяць на практыку навучэнцы Маладзечанскага політэхнічнага каледжа. Да іх работы прыглядаюцца, лепшым прапаноўваюць пастаяннае месца працы.

Работнікі “Смаргонскіх малочных прадуктаў” удзельнічаюць у культурных і спартыўных мерапрыемствах. Нядаўна каманда гэтага прадпрыемства заняла першае месца ў раённых спаборніцтвах, у якіх удзельнічалі прадстаўнікі аграпрамысловага комплексу.

Напярэдадні прафесійнага свята на малаказаводзе пройдзе ўрачыстае мерапрыемства, на якім лепшым работнікам адміністрацыя ўручыць граматы, падзячныя пісьмы. Фотаздымкі некаторых добрасумленных працаўнікоў будуць занесены на заводскую Дошку гонару.

Игорь Воронище.jpg
 

Дырэктар філіяла “Смаргонскія малочныя прадукты” Ігар ВАРАНІШЧА.

Дмитрий Глазкин.jpg
 

Апаратчык кіравання Дзмітрый ГЛАЗКІН сочыць за вытворчым працэсам.

Наталья Счастная.jpg
 

Наталля ШЧАСНАЯ, вытворца тварагу.


 

Брэндавая прадукцыя хлебазавода

На хлебазаводзе пры дапамозе абласнога аб’яднання “Гроднахлебпрам”  распрацавалі брэнд смаргонскіх абаранкаў. Адпаведны лагатып быў змешчаны на фургон нядаўна купленай “ГАЗэлі”, якая развозіць абаранкі шматлікім спажыўцам. Неўзабаве рэклама смаргонскіх абаранак павінна з’явіцца на аўтобусе экспрэснага маршрута, ужо ёсць пэўная дамоўленасць з кіраўніцтвам аўтатранспартнай арганізацыі.

Трэба адзначыць, што смаргонскія абаранкі рэалізоўваюцца праз гандлёвую сетку па ўсёй Беларусі. “Мы пастаўляем 5 тон сушак у “Еўраопт”, - адзначыў дырэктар хлебазавода Іван Касцюшка. - З 20 лістапада пачнём працаваць з “Дабраномам”, які распрацаваў для нашых сушак уласную гандлёвую марку “Вясковы падворак”. Ёсць папярэдняя дамоўленасць на пастаўкі гэтаму “сеткавіку” 25 тон абараначнай прадукцыі. Яе продаж будзе наладжаны ва ўсіх “дабраномаўскіх” магазінах рэспублікі”.

Смаргонскія сушкі “Макаўка” і хлеб “Індустрыяльны” заварны былі адзначаны залатым, а сушкі водарныя “Колас” сярэбраным медалямі на рэспубліканскім аглядзе якасці хлебабулачных і кандытарскіх вырабаў “Смаката-2018”, які ў мінулым месяцы праводзіўся ў Мінску.

 Иван Костюшко.jpg

Дырэктар філіяла «Смаргонскі хлебазавод» ААТ «Гроднахлебпрам» Іван КАСЦЮШКА.

Ольга Зинкевич.jpg
 

Прадавец магазіна “Явар” Вольга ЗІНКЕВІЧ прадстаўляе хлебабулачную прадукцыю.

Ольга Семашко.jpg
 

Узнагароды за лепшыя харчовыя вырабы дэманструе інжынер-тэхнолаг Вольга СЯМАШКА.


 

Алей КХП – на біядызель у Еўропе

Для камбіната хлебапрадуктаў гэты год быў нядрэнным, хаця прайшоў у турботах. За першае паўгоддзе і 9 месяцаў прадпрыемства выканала ўсе ключавыя паказчыкі. “Працуем прыбыткова, - кажа дырэктар КХП Максім Кузьмянок. – Самае галоўнае, што развіваемся ўстойліва, планамерна, без скачкоў. І ў гэтым заслуга ўсяго працоўнага калектыву. Вялікая ўвага надаецца рынкам збыту, адшукваюцца новыя. Прадстаўнікі камбіната хлебапрадуктаў пабывалі некалькі разоў у Кітаі, і неўзабаве туды пачала паступаць прадукцыя КХП. На днях у Кітай быў адпраўлены чарговы кантэйнер з заводскімі вырабамі. Рапсавы алей пастаўляецца ў Літву, Латвію, Эстонію, іншыя краіны. Камбінат хлебапрадуктаў – адзінае ў Беларусі прадпрыемства, якое мае экалагічны сертыфікат якасці. Гэта дазваляе пастаўляць рапсавы алей у Еўропу, дзе з яго вырабляюць біядызель.

Сёлета нядрэнны ўраджай збожжавых атрыманы ў філіяле “Жодзішкі”, радуе малочная галіна. Для буйной рагатай жывёлы нарыхтавана кармоў больш, чым летась.  Закупляюцца новыя транспартныя сродкі, праводзіцца мадэрнізацыя вытворчасці. Работы па тэхнічным пераўзбраенні выконваюцца на свінакомплексе “Андрэеўцы”, камбінаце хлебапрадуктаў. Цяпер сюды завозіцца абсталяванне для новага сушыльнага комплексу.

Максим Кузьменок.jpg
 

Дырэктар УВП «Смаргонскі камбінат хлебапрадуктаў» Максім КУЗЬМЯНОК.

Владимир Стук Вацлав Антанович.jpg
 

Прэсаўшчыкі-адціскнікі Уладзімір СТУК і Вацлаў АНТАНОВІЧ бяруць для аналізу свежавыціснуты рапсавы алей.

Наталья подлещук Светлана Нагорская.jpg
 

Начальнік элеватара Наталля ПАДЛЯШУК вырашае вытворчыя пытанні з майстрам Святланай НАГОРСКАЙ.


ААТ «Смаргоньаграсэрвіс»

Як адзначыў дырэктар “Смаргоньаграсэрвіса” Іосіф Найдзіч, сёлета ў арганізацыі справы ідуць лепш, чым летась. Аўтаперавозкі павялічыліся ў 3,8 раза. У работах былі задзейнічаны 4 МАЗы з прычэпамі. Цяпер яны ро­бяць міжгароднія рэйсы – возяць буракі з поля на цукровы завод, а назад вяртаюцца з жомам, які выкарыстоўваецца для кармлення буйной рагатай жывёлы ў гаспадарках раёна. Падабраны высокакласныя вадзіцелі-міжгароднікі на дзве­ фуры.  Папярэдне іх прыйшлося адрамантаваць, затраціўшы на гэта немалую суму грошай.

А яшчэ ў “Смаргоньаграсэрвісе” сфарміраваны вельмі добры механізаваны атрад, які працуе ў двух напрамках - унясенні ўгнаенняў і даламітавай мукі на палі гаспадарак. Каб работа лепш спорылася, сёлета былі куплены тры раскідвальнікі мінеральных угнаенняў, прычым амаль у два разы большай грузападымальнасці ў параўнанні з такімі ж ранейшымі агрэгатамі. А ўвогуле, за гэты год арганізацыя купіла 7 адзінак рознай сельскагаспадарчай тэхнікі.

За “Смаргоньаграсэрвісам” замацаваны 110 га зямлі, дзе для сваіх патрэб вырошчваюцца розныя культуры. І хаця гэты год быў не вельмі ўраджайны на збожжавыя, але з улікам таго, што глеба на ўчастку сугліністая, у ёй захавалася вясенняя вільгаць,  быў атрыманы нядрэнны ўраджай. Яго хапіла, каб аплаціць палавіну кошту новага “Амкадора”, які арганізацыя купіла для выканання сельскагаспадарчых работ. Цяпер гэта тэхніка на станцыі Смаргонь загружае з рампы ў вагоны цукровыя буракі.

На складах, дзе захоўваюцца мінеральныя ўгнаенні і тэхніка, а таксама на прахадной былой аўтабазы “Смаргонь­аграсэрвіса” сёлета быў адрамантаваны дах на плошчы 1849 метраў. На гэту добрую справу прыйшлося выдаткаваць 70 тысяч рублёў.  Адкрыта яшчэ адна пляцоўка для захоўвання канфіскаваных аўтамабіляў. Добраўпарадкоўваецца майстэрня. Летась тут быў устаноўлены электрабойлер, неўзабаве з’явяцца цёплы санвузел і душавая. У планах кіраўніцтва -  купіць стэнд па рамонце паліўнай апаратуры, абсталяванне для мантажу буйнагабарытных шын.

Иосиф Найдич.jpg
 

Дырэктар “Смаргоньаграсэрвіса” Іосіф НАЙДЗІЧ.

Александр Гулевич.jpg
 

Вадзіцель МАЗа Аляксандр ГУЛЕВІЧ на пляцоўцы для загрузкі мінеральных угнаенняў.

Юрий Ивановский.jpg
 

Юрый ІВАНОЎСКІ працуе на новым пагрузчыку “Амкадор”. 

Матэрыялы падрыхтаваў Юрый ЯНУШКЕВІЧ. 

Фота аўтара. 

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
18 лістапада – Дзень работнікаў сельскай гаспадаркі і перапрацоўчай прамысловасці аграпрамысловага комплексу
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика