УМАЦОЎВАЮЦЦА СУВЯЗІ З ВЫТВОРЦАМІ. 21.by

УМАЦОЎВАЮЦЦА СУВЯЗІ З ВЫТВОРЦАМІ

28.11.2018 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

У мінулым нумары газеты расказвалася пра тое, што напярэдадні прафесійнага свята работнікаў сельскай гаспадаркі і перапрацоўчай прамысловасці АПК у гарадскім Палацы культуры ва ўрачыстай абстаноўцы ўшанавалі лепшых рабочых, спецыялістаў і кіраўнікоў сельскагаспадарчых арганізацый і перапрацоўчых прадпрыемстваў раёна. Сваіх работнікаў павіншавалі і непасрэдна ў працоўных калектывах гаспадарак.
На малочна-таварную ферму “Кішчына Слабада” ААТ “Міраполле” пасля заканчэння ранішняй дойкі завіталі дырэктар сельгаспрадпрыемства Алег Кучынскі, галоўны заатэхнік Святлана Лукашэвіч і намеснік дырэктара па эканоміцы ААТ “Здравушка-мілк” Эмілія Будрэвіч.
– Па традыцыі напярэдадні нашага прафесійнага свята мы падводзім папярэднія вынікі работы калектыву за мінулыя тры кварталы, – адзначыў Алег Уладзіміравіч.– Раслінаводчая галіна, на жаль, недаатрымала сёлета 4 тысячы тон зерня і каля 600 тон гародніны. Гэта значная сума грашовых сродкаў, якіх так не хапае гаспадарцы. Аднак дзякуючы зладжанай, стараннай працы жывёлаводаў атрымана прыбаўка жывёлагадоўчай прадукцыі да мінулагодняга аб’ёму за адпаведны перыяд, і сёння тэмп росту вытворчасці малака складае 114 працэнтаў, а вытворчасці мяса – 108 працэнтаў. А выручка ад рэалізацыі прыбаўкі малака амаль поўнасцю кампенсуе недабор раслінаводчай галіны.Таму вялікі дзякуй вам за працу, калектыў вашай фермы дабіваецца найвышэйшых вытворчых паказчыкаў. Фактычны ўдой малака на адну фуражную карову па ферме за прайшоўшыя 10 месяцаў склаў 6159 кілаграмаў, а па заліку – 6500 кілаграмаў, што на 650 кілаграмаў перавышае паказчык мінулага года за адпаведны перыяд. Гэта дае падставы меркаваць, што па выніках года вы здолееце дасягнуць паказчыка 7000 кілаграмаў. А перадавы аператар машыннага даення Галіна Паўлаўна Манкевіч, удой на карову ў якой за дзесяць месяцаў склаў 7100 кілаграмаў, па году павінна пераадолець васьмітысячны рубеж.
Ад імя кіраўніцтва, а таксама прафсаюзнага камітэта сельгас-прадпрыемства лепшым жывёлаводам перадавой фермы Алег Уладзіміравіч уручыў Граматы і грашовыя прэміі. Такога гонару былі ўдастоены загадчыца МТФ Марына Мішчанка, аператары машыннага даення Галіна Манкевіч, Галіна Халіманцэвіч і Таццяна Салаўёва, а таксама даглядчыкі жывёлы Васіль Скараходаў і Уладзімір Аўсіевіч.
– Працоўны калектыў ААТ “Міраполле” ўкладвае многа сіл, энергіі і грашовых сродкаў у развіццё вытворчасці жывёлагадоўчай прадукцыі, таму і дабіваецца добрых вынікаў, – зазначыла намеснік дырэктара па эканоміцы ААТ “Здравушка-мілк” Эмілія Будрэвіч. – Толькі за дзесяць месяцаў бягучага года сельгаспрадпрыемствам пастаўлена на перапрацоўку ААТ “Здравушка-мілк” дзевяць з палавінай тысяч тон малака на суму 5 мільёнаў 700 тысяч рублёў. Хаця калектыву ёсць над чым працаваць надалей, каб задзейнічаць нявыкарыстаныя рэзервы для павышэння якасці прадукцыі. Таму што малако сортам “экстра” склала толькі 52 працэнты ад здадзенага на перапрацоўку агульнага аб’ёму, 42 працэнты – вышэйшага, а астатняя нязначная частка – першага сорту. Я мяркую, што ў вас ёсць магчымасці і жаданне палепшыць гэта становішча…
Эмілія Іванаўна павіншавала работнікаў сельгаспрадпрыемства з прафесійным святам, пажадала моцнага здароўя, сямейнага дабрабыту, фінансавай стабільнасці і павелічэння надояў малака. А ў знак удзячнасці за плённае супрацоўніцтва і з мэтай далейшага ўмацавання цесных партнёрскіх сувязяў уручыла кіраўніку гаспадаркі Алегу Кучынскаму ў якасці сувеніра ручнік з вышытай на ім сімволікай і лагатыпам ААТ “Здравушка-мілк”, галоўнаму заатэхніку Святлане Лукашэвіч – букет прыгожых руж, а жывёлаводам фермы – карзіну з наборам малочнай прадукцыі прадпрыемства.
У размове з карэспандэнтам “А” Эмілія Іванаўна патлумачыла, што з мэтай далейшага ўмацавання цесных партнёрскіх адносін перапрацоўчага прадпрыемства з вытворцамі напярэдадні прафесійнага свята работнікаў сельскай гаспадаркі і перапрацоўчай прамысловасці прадстаўнікі ААТ “Здравушка-мілк” наведваюцца ў валаўтвараючыя гаспадаркі сямі раёнаў Мінскай вобласці, якія ўваходзяць у сыравінную зону. І ўручаюць падарункі работнікам тых ферм і комплексаў, якія дабіліся найвышэйшых паказчыкаў як па аб’ёмах вытворчасці малака, так і па якасці здаваемай на перапрацоўку прадукцыі. У Барысаўскім раёне ў той дзень спецыялісты прадпрыемства сустракаліся яшчэ з жывёлаводамі філіяла “Вялікія Навасёлкі” УП “Барысаўскі камбінат хлебапрадуктаў” ААТ “Мінскаблхлебапрадукт”, а таксама АЖГ “Траянаўка” ААТ “БАТЭ” – кіруючая кампанія холдынгу “Аўтакампаненты”.
Пры гэтым суразмоўца адзначыла, што падчас заключэння з вытворцамі дагавораў на наступны год асноўны акцэнт бу-дзе рабіцца на павышэнні якасці малака. З тым, каб вырабляць з яго якасную і бяспечную прадукцыю, якую можна рэалізоўваць не толькі ў Беларусі, але і на рынках блізкага і далёкага замежжа. Пакуль жа толькі 57 працэнтаў паступаючага на перапрацоўку малака адпавядае сорту “экстра”, 41 працэнт – вышэйшаму і 4 працэнты – першаму сорту.

Мікалай ЧАЛЕЙ, фота аўтара

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У мінулым нумары газеты расказвалася пра тое, што напярэдадні прафесійнага свята работнікаў сельскай гаспадаркі і перапрацоўчай прамысловасці АПК у гарадскім...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика