Будслаўскі фэст уключаны ў спіс нематэрыяльнай культурнай спадчыны чалавецтва. 21.by

Будслаўскі фэст уключаны ў спіс нематэрыяльнай культурнай спадчыны чалавецтва

29.11.2018 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

28 лістапада міжурадавы Камітэт па захаванні нематэрыяльнай культурнай спадчыны ЮНЕСКА, 13-я сесія якога праходзіць да 1 снежня на Маўрыкіі, сярод дзевяці новых элементаў уключыў Будслаўскі фэст у Рэпрэзентатыўны спіс нематэрыяльнай культурнай спадчыны чалавецтва.

2018-11-28-jhsagtu.jpg

Гэты спіс існуе для таго, каб зрабіць больш заўважнымі традыцыі і ўменні, якія нясуць у сабе супольнасці, але не для таго, каб такім чынам прызнаць за імі вышэйшасць або выключнасць.

Як паведамляецца на афіцыйным сайце арганізацыі Аб’яднаных нацый па пытаннях адукацыі, навукі і культуры (ЮНЕСКА), Будслаўскі фэст праходзіць у аднайменным мястэчку ў Мінскай вобласці. Пачынаючы з XVII ст. штогод у першыя выходныя ліпеня сотні тысяч пілігрымаў з усёй Беларусі і з іншых краін прыбываюць у Будслаў, каб удзельнічаць ва ўрачыстасцях у гонар іконы Маці Божай Будслаўскай. Многія з іх ідуць пешкі.

Ікона Апякункі Беларусі слыне шматлікімі цудамі, а Будслаў лічыццца месцам, дзе, паводле падання, Маці Божая аб’явілася вернікам у ліпені 1588 г. Святкаванне ўключае ў сябе прыём і прывітанне пілігрымаў святарамі, св. Імшы, начную працэсію з іконай пры святле свечак, малітоўнае чуванне моладзі і гадзіны малітвы да Маці Божай.

Гэтая традыцыя з’яўляецца неад’емнай часткай гісторыі і культуры мясцовай супольнасці Будслава; яе носьбіты належаць да ўсіх сацыяльных слаёў і ўзроставых груп. Яна прыцягвае цэлыя сем’і і вернікаў усіх узростаў, спрыяючы такім чынам умацаванню сувязі пакаленняў.

Звязаныя з традыцыяй веды захоўваюцца і перадаюцца мясцовымі жыхарамі, якія вельмі ганарацца святыняй. Яны цёпла прымаюць пілігрымаў і запрашаюць іх падзяліць з імі пасілкі ў сваіх дамах.

Пілігрымы, якія кіруюцца ў Будслаў, дзякуючы гэтаму шмат даведваюцца пра традыцыйную мясцовую культуру, а менавіта пра абрад і такія мясцовыя традыцыі, як народныя рамёствы, звычаі і кухня.

https://catholic.by/

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
28 лістапада міжурадавы Камітэт па захаванні нематэрыяльнай культурнай спадчыны ЮНЕСКА, 13-я сесія якога праходзіць да 1 снежня на Маўрыкіі, сярод дзевяці новых...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика