Але ж і не толькі майстра можа зрабіць душэўную рэч. Калі самому сесьці і сваімі рукамі звязаць, пашыць, зляпіць падарунак і ўкласці ў яго толькі самыя цёплыя і шчырыя пачуцці, то гэта будзе самы лепшы, самы дарагі падарунак на свеце, бо ён будзе ісці ад сэрца.
У Цэнтры традыцыйнай культуры пад кіраўніцтвам дырэктара Алены Янкоўскай прайшоў майстар-клас па лепцы з гліны анёла-сплюшкі, які ва ўсіх атрымаўся вельмі пяшчотным і непаўторным.