Свята спагады і дабрыні. 21.by

Свята спагады і дабрыні

10.12.2018 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Добрыя ўсмешкі, цёплыя словы ды непаўторная атмасфера чуласці і ўзаемаразумення – менавіта такія ўражанні пакінуў Дзень адкрытых дзвярэй, прысвечаны Дню інвалідаў, які прайшоў у Кобрынскім псіханеўралагічным доме-інтэрнаце для састарэлых і інвалідаў.


Сёння ў нас пражываюць 300 падапечных — інвалідаў 1-й і 2-й групы, — расказвае дырэктар дома-інтэрната Мікалай Данілюк. – Такія мерапрыемствы даўно сталі для нашай установы традыцыйнымі – яны дораць пражываючым хвіліны радасці, а ўсім гасцям – частачку душэўнай цеплыні.

Сёння дом-інтэрнат падтрымлівае добрыя адносіны з цэлым шэрагам ўстаноў і грамадскіх арганізацый раёна, супрацоўніцтва па абмене вопытам налажана з Кобрынскай спецыяльнай агульнаадукацыйнай школай-інтэрнатам. Наведаць людзей з абмежаванымі магчымасцямі прыйшлі родныя і блізкія пражываючых у доме-інтэрнаце, Божае слова і падарункі прынеслі прадстаўніцы сястрынства Свята-Георгіеўскай царквы на чале з настаяцелем айцом Георгіем. У госці завіталі і маладыя інваліды з аддзялення дзённага наведвання і суправаджальнага пражывання Кобрынскага тэрытарыяльнага цэнтра сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва.



А падапечныя псіханеўралагічнага дома-інтэрната парадавалі гледачоў чулымі вершамі, добрымі песнямі і вясёлымі тэатральнымі мініяцюрамі. Яркая і эмацыянальная канцэртная праграма ў чарговы раз пацвердзіла – людзі з абмежаванымі магчымасцямі адчуваюць спагаду і дабрыню куды мацней за іншых. Асабліва калі гаворка ідзе пра шчырыя пачуцці сапраўдных сяброў.

Дзмітрый БЯЛОЎ.

На здымках аўтара: на сцэне – падапечныя Кобрынскага псіханеўралагічнага дома-інтэрната; шчырыя апладысменты ў гонар артыстаў.

 

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Свята спагады і дабрыні
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика