Елизовская школа отпраздновала вековой юбилей. 21.by

Елизовская школа отпраздновала вековой юбилей

12.12.2018 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Наперад у будучыню

8 снежня Ялізаўская сярэдняя школа сустракала вучняў у нязвычна пярэстым убранні. Вялікія кветкі з паперы, святочныя плакаты і расцяжкі, паветраныя шары — установа адзначала векавы юбілей.

На ўрачыстае мерапрыемства завіталі выпускнікі і настаўнікі некалькіх пакаленняў, былыя вучні: прафесар, доктар біялагічных навук, дацэнт кафедры батанікі і фізіялогіі раслін УА БДСГА Святаслаў Лазарэвіч, дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Аляксандр Багдановіч, цяперашні дырэктар школы Iрына Бодрусева, вядомая паэтка Людміла Паўлікава-Хейдарава (на здымку) і іншыя.

Старт святкаванню дала намеснік старшыні райвыканкама Ганна Землянухіна, а Аляксандр Багдановіч зачытаў Падзячны адрас ад міністра адукацыі Iгара Карпенкі. З рук начальніка аддзела па адукацыі райвыканкама Наталлі Шаўчэнка 16 педагогаў атрымалі граматы за добрасумленную працу, а старшыня райкама прафсаюза работнікаў адукацыі і навукі Алена Кулакоўская адзначыла лепшых членаў “пярвічкі”.

— Для канцэртнай праграмы мы прыдумалі шмат цікавага, — распавяла намеснік дырэктара па выхаваўчай рабоце Вольга Юшкевіч. — Дзеці спявалі, танчылі, разам з бацькамі паказалі сцэнку “Сямейны альбом”, прадэманстравалі фільм пра падрыхтоўку да юбілею. Выступіла і наша каманда па чырлідынгу, якая здзівіла гледачоў сваім нумарам. У канцэрце таксама прымаў удзел узорны хор Ялізаўскай дзіцячай школы мастацтваў, а напрыканцы ўсе разам заспявалі песню, прысвечаную школе. Вось так светла ў гісторыі нашай установы і пачаўся наступны век.

Фота з архіва школы.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Наперад у будучыню 8 снежня Ялізаўская сярэдняя школа сустракала вучняў у нязвычна пярэстым убранні. Вялікія кветкі з паперы, святочныя плакаты і расцяжкі,...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика