Лесанарыхтоўчы ўчастак «Скачок» замацоўвае партнёрскія сувязі. 21.by

Лесанарыхтоўчы ўчастак «Скачок» замацоўвае партнёрскія сувязі

12.12.2018 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:


Не змаўкае гул рухавікоў у цэхах лесанарыхтоўчага ўчастка “Скачок” ГЛГУ “Бабруйскі лясгас”. Яго прадукцыя — запатрабаваная: асноўная маса вырабаў пастаўляецца на экспарт.

Машына за машынай — грузавікі з лесаматэрыяламі, нарыхтаванымі на тэрыторыі Бабруйскага лясгаса, штодзень пад’язджаюць на тэрыторыю ўчастка. Тут сыравіна сустракаецца з умелымі рукамі мясцовых працаўнікоў і ператвараецца ў неабходную сельскім спажыўцам прадукцыю.

Яна — заўсёды высокай якасці. Да гэтага прызвычаіліся дзелавыя партнёры з блізкага і далёкага замежжа, з якімі ў прадпрыемства даўно наладзіліся сур’ёзныя і трывалыя сувязі.

Як расказаў начальнік участка Міхаіл Гаўрыльчык, на бягучы год было запланавана вырабіць 5 тыс. м3 абразной дошкі. План — перавыкананы. Лесаматэрыялы пастаўляюцца ў Германію, краіны Прыбалтыкі.  

Актыўна вядуцца работы ў суседнім цэху, дзе выпускаюць ацыліндраваныя вырабы. Яны запатрабаваны ў Бельгіі і Галандыі. Кожны месяц іх пастаўляецца не менш, чым па 350 кубаметраў.

Вытворчасць наогул можна назваць безадходнай, бо нават трэскі ахвотна купляюць у Польшчы — яны выкарыстоўваюцца для ўцяплення памяшканняў. Знаходзяцца пакупнікі і ў нашым, і ў суседнім Бабруйскім раёне на вырабы, жадаючыя могуць без праблем іх заказаць.

Аб’ёмы вытворчасці, якасць выпускаемай прадукцыі напрамую залежыць ад людзей, якія тут працуюць. Іх тут каля 50 чалавек, — добрасумленных і адказныях. У многіх з іх за плячамі шмат гадоў працоўнага стажу на гэтым месцы. У цэху ацыліндроўкі выдатна спраўляецца з абавязкамі станочніца Галіна Іошына. Добрых слоў заслугоўвае стаўленнне да абавязкаў Аляксандра Калістратава і Аляксея Душэўскага, якія займаюцца выпускам абразных піламатэрыялаў на экспарт. Абодва — спецыялісты са значным вопытам:  Аляксандр на прадпрыемстве 25 гадоў, Аляксей — 15. Адказна — кожны на сваім месцы — працуюць работнікі цэху па вырабу абразной дошкі: майстар Ігар Баранчук, укладчык піламатэрыялаў Іван Еўдакімаў, станочнікі Канстанцін Прасекін, Сяргей Еўдакімаў і многія іншыя. Спрыт, фізічная сіла, уважлівасць, адказнасць для работнікаў лесаўчастка — гэта норма, а таму ў якасці выкананых заданняў кіраўніцтву сумнявацца не даводзіцца.

Побач з вопытнымі работнікамі — іх маладыя калегі, якія нядаўна ўліліся ў калектыў. Яны ўдала пераймаюць уменні ў старэйшых таварышаў.

Належная ўвага радавым работнікам, спецыялістам надаецца і з боку кіраўніцтва.  Яны атрымліваюць дастойную зарплату, забяспечаны спецвопраткай, для іх створаны  належныя бытавыя ўмовы, выдзяляецца харчовая прадукцыя.

Строга кантралюецца вытворчая дысцыпліна. Наладжаны працэс гаворыць сам за сябе: акцэнт прадпрыемства — на якасць выпускаемых матэрыялаў. Без гэтага канкурыраваць немагчыма.

Аляксандр ХАХЛОЎ.



Станочніца цэха ацыліндроўкі Галіна Іошына

 



Станочнікі цэху па выпуску абразных піламатэрыялаў Аляксандр Калістратаў і Аляксей Душэўскі

 



Станочнік цэху па вырабу абразной дошкі Канстанцін Прасекін

 



Станочнік цэху па вырабу абразной дошкі Сяргей Еўдакімаў

 



Майстар Ігар Баранчук

 



Укладчык піламатэрыялаў цэху па вырабу абразной дошкі Іван Еўдакімаў

 

 

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Не змаўкае гул рухавікоў у цэхах лесанарыхтоўчага ўчастка “Скачок” ГЛГУ “Бабруйскі лясгас”. Яго прадукцыя — запатрабаваная: асноўная маса вырабаў...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика