Па навагоднія  падарункі запрашае ўнівермаг у Альшанах. 21.by

Па навагоднія  падарункі запрашае ўнівермаг у Альшанах

21.12.2018 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

парадаўцы Ганна Струг і Іна Гром
Без сумнення, парадуе вока любога пакупніка ўнутраны выгляд універмага ў аграгарадку Альшаны.

Дзяўчаты-прадаўцы ператварылі яго ў казачны палац, дзе ўсё падказвае, што надыходзіць Новы год. Нават сапраўдная хвоя з навагоднімі цацкамі знаходзіцца ў магазіне. Таму не дзіўна, што яны занялі другое месца ў конкурсе па ўпрыгажэнні сярод гандлёвых кропах Альшанскага філіяла Столінскага райспажыўтаварыства.

Але не толькі дзеля сузірання гэтай прыгажосці  трэба зайсці ў магазін. Зараз тут дзейнічаюць выгадныя акцыі і скідкі на адзенне, а з 25 снежня будуць і на абутак.

Як расказалі прадаўцы Ганна Струг і Іна Грыб, зараз пакупнікоў, у параўнанні з папярэднімі месяцамі, намнога больш. Купляюць падарункі сабе, набываюць і арганізацыі. Нельга не адзначыць, што асартымент ва ўнівермагу сапраўды вялікі: ад дзіцячых цацак да халадзільнікаў і мэблі.

Чаму б не выбраць і вам падарунак, паважаныя чытачы?

Ганна МЕЛЬНІК

Фота аўтара

 

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Без сумнення, парадуе вока любога пакупніка ўнутраны выгляд універмага ў аграгарадку Альшаны. Дзяўчаты-прадаўцы ператварылі яго ў казачны палац, дзе ўсё
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика