Вернікі маюць грошы на праект па аднаўленні касцёла ў цэнтры Віцебска. Аднак працы не пачынаюцца. 21.by

Вернікі маюць грошы на праект па аднаўленні касцёла ў цэнтры Віцебска. Аднак працы не пачынаюцца

25.12.2018 10:46 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Віцебская дыяцэзія гатова распачаць праектныя працы па аднаўленні касцёла Святога Антонія ў абласным цэнтры. Пра гэта заявіў біскуп Віцебскі Алег Буткевіч, піша catholicnews.by.


Па словах іерарха, дыяцэзія ўжо мае неабходную суму для праектных прац, але, каб іх пачаць, неабходны афіцыйны дазвол уладаў.

— У гэтым годзе праведзеныя археалагічныя даследаванні на месцы старога касцёла Святога Антонія, быў часткова адкрыты падмурак. Далей стаіць пытанне выдзялення зямлі для выканання праектных прац. З гэтым звязана магчымасць правядзення акцыі па збору фінансавых сродкаў для пабудовы касцёла. Бо пакуль не маем акта аб выдзяленні зямлі, мы не маем права распачаць збор сродкаў, — сказаў біскуп Віцебскі.

Аднаўленне касцёла Святога Антонія на яго гістарычным месцы — даўняя мара біскупа Алега Буткевіча.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Біскуп Віцебскі заявіў, што дыяцэзія ўжо мае неабходную суму для праектных прац па аднаўленні храма.
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика