Благотворительная акция «Чудеса на Рождество» проходит в Сенненском районе. 21.by

Благотворительная акция «Чудеса на Рождество» проходит в Сенненском районе

27.12.2018 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:


Супрацоўнікі шматлікіх арганізацый, устаноў адукацыі Сенненшчыны, а таксама члены пярвічак ГА «БРСМ» прынялі актыўны ўдзел у штогадовай дабрачыннай акцыі  «Цуды на Каляды».

 Пра гэта сведчыць вялікая колькасць падарункаў, якія людзі пакінулі пад ёлкай, што размешчана ў фае райвыканкама. У яркіх каробках, плеценых кошыках – цацкі: для дзяўчынак прыгожыя лялькі, для хлопчыкаў машынкі. Тут можна ўбачыць і наборы развіваючых гульняў, канцылярскія прыналежнасці, прадметы для мастацкай творчасці, адзенне. «Дзеці будуць рады з невялікім падарункам атрымаць і салодкі пачастунак», — адзначае Марына Наваковіч, першы сакратар РК ГА «БРСМ».

  На наступным тыдні сабраныя за час правядзення акцыі падарункі будуць перададзены валанцёрамі дзецям са шматдзетных і малазабяспечаных сямей, а таксама тым, якія знаходзяцца ў сацыяльна-небяспечным становішчы. Не застануцца без увагі дзеці з абмежаванымі магчымасцямі і маленькія пацыенты дзіцячага аддзялення Сенненскай ЦРБ.

  Ці ўдзельнічаеце вы ў акцыі “Цуды на Каляды”? Гэта пытанне мы задалі кіраўнікам арганізацый г.Сянно.

 Алена Зелентава, дырэктар Сенненскай СШ №2:

 — Наша пярвічная арганізацыя БРСМ у ліку першых падарыла “цуды”. Пад ёлачку паклалі настольную гульню, кнігу, салодкасці.

 Сняжана Мяцеліца, галоўны ўрач Сенненскага РЦГЭ:

 — Наша ўстанова падарыла дзецям спартыўны інвентар. Мы самі з’яўляемся прыхільнікамі здаровага ладу жыцця і хочам, каб наш прыклад пераймалі іншыя. Ініцыятыўная група, удзельнікамі якой з’яўляюцца работнікі Цэнтра, у акцыі прымае ўдзел не першы год. Падарункі пад ёлку купляем за ўласныя грошы.

Алена Мяцеліца, дырэктар цэнтралізаванай бібліятэчнай сістэмы:

 —  Абавязкова ўнясём свой уклад у высакародную справу. Плануем пакласці пад ёлку салодкія падарункі і цацкі. І вядома, кнігі. Як мы лічым, — лепшы падарунак для любога дзіцяці.

Ала ЯКАЎЛЕВА, Таццяна Буракова.

Фота Алы Якаўлевай.

 

 

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Супрацоўнікі шматлікіх арганізацый, устаноў адукацыі Сенненшчыны, а таксама члены пярвічак ГА «БРСМ» прынялі актыўны ўдзел у штогадовай дабрачыннай акцыі ...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика