Маладзёжны форум прайшоў у Залессі
27.12.2018
—
Новости Общества
|
У Залессі, на базе сядзібы-музея М. К. Агінскага, быў праведзены маладзёжны форум “Эпідэмія лідэрства”.
У ім удзельнічалі юнакі і дзяўчаты, якія прытрымліваюцца актыўнай жыццёвай пазіцыі, і жывуць не толькі ў нашым, але і ў суседніх раёнах. Гэта вучні старэйшых класаў, маладыя прадпрымальнікі і г. д. У гэты ж дзень адбыўся і міжнародны абмен вопытам паміж маладзёжнымі групамі, аб’яднаннямі, паколькі ў форуме прынялі ўдзел дэлегацыі з Польшчы і Латвіі. Закончылася цікавае і змястоўнае мерапрыемства невялікім канцэртам. Маладзёжны форум адкрывае старшыня раённага Савета дэпутатаў Іван РАМАНОВІЧ. Удзельнікі маладзёжнага форуму. Ролю вядучай мерапрыемства ўзяла на сябе Ала ШЫЦІКАВА, кіраўнік залескай “Сяльчанкі”. Залеская школьная бізнес-кампанія распавядае аб сваіх справах. Цікавыя праекты раённага цэнтра творчасці дзяцей і моладзі прадстаўляе Жанна КУТКО. Прадстаўнік фонду імя Льва Сапегі Андрэй ЗАВАЦКІ распавядае аб мясцовым самакіраванні. За адным сталом беларусы палякі і латышы. Ім ёсць аб чым пагаварыць. У перапынку паміж работай форуму польская і латышскія дэлегацыі сфатаграфаваліся на памяць у аранжарэі. Прадстаўнікі латышскай моладзі расказваюць аб карысных справах. Выступаюць прадстаўнікі польскай дэлегацыі. Абмен сувенірамі. Невялікі канцэрт для ўдзельнікаў маладзёжнага форуму. Юрый ЯНУШКЕВІЧ. Фота аўтара. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У Залессі, на базе сядзібы-музея М. К. Агінскага, быў праведзены маладзёжны форум “Эпідэмія лідэрства”.
|
|