Навагоднія казкі ў дзіцячай школе мастацтваў г.Кіраўска. 21.by

Навагоднія казкі ў дзіцячай школе мастацтваў г.Кіраўска

02.01.2019 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:


“Як стаць Снягуркай” — такая арыгінальная назва казачнай тэатральнай пастаноўкі, арганізаванай ў дзіцячай школе мастацтваў г.Кіраўска не магла не заінтрыгаваць шматлікіх школьнікаў малодшага ўзросту, іх бацькоў. А таму ў адзін з пераднавагодніх дзён у глядзельнай зале ДШМ практычна не было свабодных месцаў…

І, трэба адзначыць, тыя, хто прыйшлі паглядзець на тое, што потым адбывалася на сцэне, не пашкадавалі — усе акунуліся ў чароўны свет новай навагодняй казкі, якую прадставілі рабятам удзельнікі старэйшай групы мясцовага тэатральнага аддзялення на чале з яго кіраўніком Сяргеем Лаўрыненкам. А якая навагодняя казка без інтрыгі? Станоўчым персанажам — Дзеду Марозу, Снягурцы, Снегавікам, Новаму году — зноў супроцьстаялі “цёмныя сілы”, якіх увасобілі Баба Яга, Ёжка, Лешый, Кікімара. Але пад шчырыя апладысменты гледачоў навагодняя казка завяршылася, як гэта і павінна быць, шчаслівым фіналам. Усе казачныя героі ў выніку пасябравалі.

Свята ў дзіцячай школе мастацтваў прадоўжылася ў фае другога паверха, дзе разгарнуліся дзеянні каля навагодняй прыгажуні — ёлкі. Сіламі мясцовых выкладчыкаў для рабят былі арганізавана святочная дыскатэка з танцамі, спевамі, гульнямі, прызамі і падарункамі. Шмат хто з удзельнікаў мерапрыемства прадыманстраваў свае цікавыя і арыгінальныя карнавальныя касцюмы. Усе рабяты атрымалі выдатны настрой і масу пазітыўных эмоцый.













 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
“Як стаць Снягуркай” — такая арыгінальная назва казачнай тэатральнай пастаноўкі, арганізаванай ў дзіцячай школе мастацтваў г.Кіраўска не магла не...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика