Дабрачыннае свята для дзяцей на галоўнай ёлцы Кіраўшчыны. 21.by

Дабрачыннае свята для дзяцей на галоўнай ёлцы Кіраўшчыны

02.01.2019 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:


Напярэдадні Новага года ў раённым Доме культуры адбылося традыцыйнае раённае навагодняе дабрачыннае свята ў межах акцыі «Нашы дзеці». Для ўдзелу ў ім былі запрошаны дзеці-інваліды, дзеці-сіроты, дзеці, якія засталіся без бацькоўскай апекі, а таксама пераможцы раённых, абласных алімпіяд, конкурсаў.

Павіншаваць рабят з Новым годам прыйшлі першы намеснік старшыні райвыканкама — начальнік райсельгасхарчу Аляксандр Сухадольскі, старшыня райсавета дэпутатаў Галіна Слабоднікава,  намеснікі старшыні райвыканкама, члены раённага выканаўчага камітэта, кіраўнікі грамадскіх аб’яднанняў, арганізацый.

Словы віншаванняў і найлепшыя пажаданні адрасаваў прысутным Аляксандр Сухадольскі. Увазе дзяцей была прадстаўлена музычная казачная пастаноўка. Выступленні самадзейных артыстаў былі сустрэты шчырымі апладысментамі.

Падчас мерапрыемства Аляксандр Сухадольскі ўручыў ордэн Маці мнагадзетнай маці, дзяжурнай пульта ўпраўлення групы сродкаў і сістэм аховы Кіраўскага аддзялення Дэпартамента аховы МУС Рэспублікі Беларусь Маі Бажковай, якая яна была ўдастоена ў адпаведнасці з Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь за нараджэнне і выхаванне пяцярых дзяцей.

 



















 



 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Напярэдадні Новага года ў раённым Доме культуры адбылося традыцыйнае раённае навагодняе дабрачыннае свята ў межах акцыі «Нашы дзеці». Для ўдзелу ў ім былі...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика