Як праходзіла дабрачынная акцыя “Нашы дзеці” ў музеі-сядзібе Міхала Клеафаса Агінскага
03.01.2019
—
Новости Общества
|
29 снежня ў музеі-сядзібе Міхала Клеафаса Агінскага ў рамках дабрачыннай акцыі “Нашы дзеці” прайшла навагодняя экскурсія з элементамі квэста “Як сняжынкі музей упрыгожвалі”. Удзельнікамі экскурсіі сталі вучні дзяржаўнай установы адукацыі “Вучэбна-педагагічы комплекс Мальскі дзіцячы сад-пачатковая школа”.
Юныя госці ў гэты святочны дзень былі даследчыкамі, навукоўцамі, экскурсаводамі. Дзеці з задавальненнем выконвалі розныя заданні, гулялі, малявалі. У тэатральна-музыкальнай зале музея гасцей чакалі залескія Дзядуля Мароз і Снягурачка, якія павіншавалі і стварылі сапраўдны святочны настрой. Ул. інф. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
29 снежня ў музеі-сядзібе Міхала Клеафаса Агінскага ў рамках дабрачыннай акцыі “Нашы дзеці” прайшла навагодняя экскурсія з элементамі квэста “Як сняжынкі музей...
|
|