5 студзеня – Дзень работнікаў сацыяльнай абароны. 21.by

5 студзеня – Дзень работнікаў сацыяльнай абароны

04.01.2019 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

5 студзеня – Дзень работнікаў сацыяльнай абароны
Паважаныя работнікі і ветэраны сацыяльнай абароны насельніцтва Шумілінскага раёна! Шчыра  віншуем вас
з прафесійным святам – Днём работнікаў сацыяльнай абароны!
У сістэме  сацыяльнай абароны працуюць нераўнадушныя людзі. Тут няма і не можа быць выпадковых людзей, ваша праца  – гэта прызванне. Яна па плячы  толькі  абраным, тым, хто поўнасцю аддае сябе клопату аб іншых. Дзякуючы вашаму ўдзелу, уважлівым адносінам да ветэранаў, інвалідаў, пажылых людзей, дзяцей, шматдзетных сямей рашаюцца многія пытанні іх  жыццезабеспячэння. Лёс  гэтых людзей, рашэнне іх праблем у многім залежыць ад вашага прафесіяналізму, спагады і ўважлівых адносін.  Дзякуючы  дакладнай рабоце сістэмы сацыяльнай абароны, нават у самых аддаленых і маланаселеных кутках раёна адзінокія пажылыя людзі адчуваюць увагу і клопат. Сацыяльныя работнікі на месцах ведаюць праблемы і патрэбы кожнага чалавека, аказваюць ім усямерную падтрымку.
Прыміце словы шчырай удзячнасці за добрую працу, за цярпенне, дабрыню і аптымізм, якія вы ўсяляеце ў сэрцы і душы людзей. Жадаем усім вам здароўя, шчасця, згоды ў сем’ях і поспехаў у вашай высакароднай справе!
Раённы выканаўчы камітэт.
Раённы Савет дэпутатаў.
Надрукавана ў №2 ад 05.01.2019 г.
 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
5 студзеня – Дзень работнікаў сацыяльнай абароны Паважаныя работнікі і ветэраны сацыяльнай абароны насельніцтва Шумілінскага раёна! Шчыра  віншуем вас з...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика