Кореличчанка Нина Дунец знает секрет универсального банковского работника. 21.by

Кореличчанка Нина Дунец знает секрет универсального банковского работника

07.01.2019 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Знайсці сваё месца ў жыцці — вялікае шчасце. І самому справа па душы, і людзям дорыш радасць. А калі і ў сям’і ладзіцца, то яна двайная.

За плячыма ў Ніны Іванаўны Дунец з райцэнтра вучоба ў Мінскім фінансава-эканамічным каледжы і Беларускім дзяржаўным эканамічным універсітэце. Яна — эканаміст.

Пачынала працаваць у аграгарадку Турэц у аддзяленні 411/8 філіяла г.п. Карэлічы «Беларусбанк». Пры ўладкаванні на працу ў філіял райцэнтра кола абавязкаў значна пашырылася, як і колькасць кліентаў. Займаючыся разлікова-касавым абслугоўваннем юрыдычных асоб, давялося мець зносіны з прадстаўнікамі розных гаспадарак, прадпрыемстваў, індывідуальнымі прадпрымальнікамі раёна.

— Праца адказная, але цікавая, — гаворыць банкаўскі работнік. — Яна дакладная, разлікі да капейкі, памыліцца нельга.

На думку Ніны Іванаўны, банкаўскі работнік павінен быць універсалам сваёй справы: валодаць усімі банкаўскімі аперацыямі і быць адукаваным у поўным сэнсе гэтага слова.

Карэліччына стала для Ніны Іванаўны Дунец і другой радзімай, сама з Віцебшчыны. Тут яна сустрэла сваё жаночае шчасце. Пастаянна адчувае падтрымку мужа Аляксандра Мікалаевіча, яго бацькоў Святланы Міхайлаўны і Мікалая Уладзіміравіча, маці Любові Еўдакімаўны. У сям’і растуць сын Ігнат і дачка Ганна.

Двайная радасць, якая перапаўняе душу маладой жанчыны, не дае ёй права спыняцца на дасягнутым. У гэтым імкненні немалаважная роля належыць і кіраўніку раённай банкаўскай установы Наталлі Барысаўне Альшэўскай і ўсіх супрацоўнікаў, з якімі штодзённа робіць Ніна Іванаўна агульную справу. Справу, якая стала сэнсам яе жыцця.

Галіна СМАЛЯНКА

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Знайсці сваё месца ў жыцці — вялікае шчасце. І самому справа па душы, і людзям дорыш радасць. А калі і
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика