Профсоюзный лидер Шумилинского района Василий Юхновец дал интервью газете «Герой працы»
08.01.2019
—
Новости Общества
|
Пачатак новага года – самы час падвесці вынікі работы прафсаюзнага руху за 2018 год. Што прафсаюзы зрабілі для паляпшэння ўмоў працы людзей – пра гэта і многае іншае гутарым са старшынёй раённага аб’яднання арганізацый прафсаюзаў Васілём Юхнаўцом.
– Васіль Васільевіч, раскажыце, якімі падзеямі быў адзначаны гэты год для прафсаюзаў?
– Перш за ўсё хачу расказаць пра закона-праект аб змяненнях у Працоўны кодэкс, адным з распрацоўшчыкам якога выступіла Федэрацыя прафсаюзаў Беларусі. Усяго ў яго было ўнесена 40 прапаноў. Усе яны былі сфарміраваны на аснове тых запытаў і праблем, з якімі звяртаюцца члены прафсаюза. У прыватнасці, прафсаюзы настаялі на захаванні тэрміну папярэджання работніка аб змяненні ўмоў працы за 30 дзён (першапачаткова прадугледжвалася 7 дзён). Калі работнік прыме рашэнне звольніцца, то месячны тэрмін дае больш магчымасці для пошуку новай работы. Важна тое, што ў законапраект уключаны палажэнні, згодна з якімі будзе заканадаўча забяспечана магчымасць прафсаюзнай арганізацыі прымаць удзел у абмеркаванні кантракта членам прафсаюза. Яшчэ адзін прынцыповы момант – неабходнасць заканадаўчага замацавання такой нормы, як перазаключэнне кантрактаў з добрасумленнымі работнікамі на максімальны тэрмін або перавод на бестэрміновы працоўны дагавор з захаваннем усіх сацыяльных і матэрыяльных гарантый.
– Як працуюць у нашым раёне прафсаюзныя пярвічкі? Хто лепшы, з каго можна браць прыклад?
– У раённае аб’яднанне арганізацый прафсаюзаў уваходзяць 77 членскіх арганізацый ФПБ (у тым ліку чатыры з іх новыя – створаны ў мінулым годзе). Гэта арганізацыі галіновых прафсаюзаў, пярвічныя прафсаюзныя арганізацыі, цэхкамы і прафгрупы. Галоўны крытэрый ацэнкі работы прафсаюза – клопат пра людзей. Добра пастаўлена работа ў пярвічках УП ЖКГ (старшыня Таццяна Лявонава), СШ № 1 (Вера Баганава), цэху па вырошчванні птушкі “Вітконпрадукт” (Аліна Кашнікава), ПМК-70 (Ірына Іванова), СУП “Лаўжанскае” (Аксана Карага)…
Гутарку вяла Ларыса ЗАЙЦАВА.
Поўнасцю матэрыял чытайце ў №3 ад 09.01.2019 г.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Ахоўваць законныя інтарэсы чалавека працы Пачатак новага года – самы час падвесці вынікі работы прафсаюзнага руху за 2018 год. Што прафсаюзы зрабілі для... |
|