У Смаргоні прайшла ўрачыстасць з нагоды 100-годдзя сацыяльнай службы Беларусі. 21.by

У Смаргоні прайшла ўрачыстасць з нагоды 100-годдзя сацыяльнай службы Беларусі

17.01.2019 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

У раённым Цэнтры культуры прайшла ўрачыстасць з нагоды 100-годдзя сацыяльнай службы Беларусі.

У зале сабраліся цяперашнія сацыяльныя работнікі, ветэраны і былыя кіраўнікі ўпраўлення па працы, занятасці і сацыяльнай абароне райвыканкама.

З прывітальным словам да ўдзельнікаў урачыстага сходу звярнуўся намеснік старшыні райвыканкама Генадзь Бычко. Ён адзначыў, што сацыяльная служба дае людзям надзею, а іншым разам, і ўпэўненасць у заўтрашнім дні, суправаджае чалавека ад нараджэння да апошняга дня яго жыцця. Вядома ж, ёсць пэўныя цяжкасці. Таму Генадзь Паўлавіч пажадаў усім, хто працуе і працаваў у сацыяльнай сферы, хто знаходзіцца пад апекай сацыяльных работнікаў, надзеі і ўпэўненасці, імкнення да лепшага.

Потым на сцэну запрасілі былых кіраўнікоў сацыяльнай службы раёна – Ядвігу Кумпіцкую, Тэрэзу Сушынскую, Зыгмунда Друцеля, Святлану Гаспадарову. Начальнік па працы, занятасці і сацыяльнай абароне райвыканкама Зоя Крачкоўская і дырэктар УТЦСАН “Цёплы дом” Марына Нікалайчык падзякавалі ім за плённую добрасумленную працу і ўручылі падзячныя пісьмы, падарункі і кветкі.

Соцзащита_100_Лет_6226.jpg

Начальнік упраўлення па працы, занятасці і сацыяльнай абароне райвыканкама Зоя КРАЧКОЎСКАЯ выказвае цёплыя словы ўдзячнасці былому кіраўніку гэтай службы Зыгмунду ДРУЦЕЛЮ.

Соцзащита_100_Лет_6279.jpg

Дырэктар УТЦСАН “Цёплы дом” Марына НІКАЛАЙЧЫК уручае падзяку ветэрану сацыяльнай службы Марыне ГЕРМАН.

Соцзащита_100_6291.jpg

Соцзащита_100_6214.jpg

Увага была нададзена ветэранам, якія адпрацавалі ў сістэме сацыяльнай абароны 25 і больш гадоў. За шматгадовую добрасумленную працу, прафесіяналізм і адданасць сваёй справе ім таксама ўручылі падзякі Зоя Крачкоўская і Марына Нікалайчык.

Узнагарод і падарункаў было многа ў гэты дзень. Ад райвыканкама, ветэранскай арганізацыі, з якою цесна супрацоўнічае сацыяльная служба, раённага аддзялення грамадскага аб’яднання “Беларуская  асацыяцыя маладых хрысціянскіх жанчын”.

Соцзащита_100_6332.jpg

Напрыканцы ўрачыстасці на сцэну запрасілі жанчын, якія выгадавалі 5 і больш дзяцей і ў мінулым годзе былі ўзнагароджаны ордэнам Маці. Ганаровая місія ўручыць важкую дзяржаўную ўзнагароду хатняй гаспадыні са Смаргоні Ніне Адосій і работніцы СШ №2 Алене Бароўскай была прадастаўлена намесніку старшыні райвыканкама Генадзю Бычко.

Соцзащита_100_Лет_6371.jpg

Соцзащита_100_Лет__6352.jpg

Соцзащита_100_6304.jpg

Соцзащита_100_6312.jpg

Соцзащита_100_6319.jpg

Юрый ЯНУШКЕВІЧ.

Фота аўтара.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У раённым Цэнтры культуры прайшла ўрачыстасць з нагоды 100-годдзя сацыяльнай службы Беларусі.
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика