Делегация Осиповичского района приняла участие в торжественном мероприятии, посвященном 100-летию БССР
21.01.2019
—
Новости Общества
|
СIМВАЛIЧНА, што ўрачыстае мерапрыемства ў Магілёве, прысвечанае 100-годдзю абвяшчэння Беларускай Савецкай Сацыялістычнай Рэспублікі, прайшло менавіта 15 студзеня — у дзень, калі ў 1938 годзе рашэннем I сесіі Вярхоўнага Савета СССР і была ўтворана наша вобласць. У ім прынялі ўдзел старшыня Магілёўскага абласнога Савета дэпутатаў Дзмітрый Харытончык, памочнік Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь — галоўны інспектар па Магілёўскай вобласці Генадзь Лаўранкоў, першы намеснік старшыні аблвыканкама Мікалай Кароцін, дэпутаты Палаты прадстаўнікоў, члены Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Беларусі, прадстаўнікі гаррайвыканкамаў і Саветаў, грамадскіх арганізацый, ветэраны працы, моладзь. Адкрываючы ўрачыстасць, Дзмітрый Iванавіч спыніўся на найбольш значных этапах развіцця роднай рэспублікі і звярнуў увагу, што на долю Магілёўшчыны прыпадае прыкладна дзясятая частка аб’ёмаў прамысловай і каля 15% сельскагаспадарчай вытворчасці краіны. Прадукцыя прадпрыемстваў запатрабавана на рынках больш за 110 дзяржаў, развіваецца сацыяльная сфера, штогод уводзяцца ў эксплуатацыю значныя для рэгіёна аб’екты ў сферах аховы зда-роўя, адукацыі, спорту і культуры. Старшыня абласнога Савета дэпутатаў цёпла падзякаваў усім, хто сваёй дзейнасцю прыносіць аўтарытэт і славу вобласці, і ўручыў заслужаным людзям Прыдняпроўскага краю памятныя юбілейныя медалі за шматгадовую бездакорную працу, вялікі асабісты ўклад у сацыяльна-эканамічнае развіццё рэгіёна і ў сувязі са святкаваннем 100-годдзя БССР. Прыемна, што ў ліку ўзнагароджаных і Уладзімір Iванавіч Роўбель, кавалер ордэнаў Леніна, Працоўнага Чырвонага Сцяга і Пашаны, ганаровы грамадзянін Асіповіцкага раёна. Аб векавой гісторыі Беларусі прысутным у зале Палаца культуры вобласці распавёў святочны канцэрт, падмацаваны фота- і кінахронікай, у праграму якога арганічна ўпісаліся і асіповіцкія народныя калектывы «Вязанка» і «Парадыз». Фота Міхася КарпечанкI. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
СIМВАЛIЧНА, што ўрачыстае мерапрыемства ў Магілёве, прысвечанае 100-годдзю абвяшчэння Беларускай Савецкай Сацыялістычнай Рэспублікі, прайшло менавіта 15 студзеня...
|
|