Глядзіць цагліна, дзе б упасці. 21.by

Глядзіць цагліна, дзе б упасці

27.01.2019 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

У чарговы раз “Авангард” звяртаецца да тэмы непарадку, а ў дадзеным выпадку бяспекі жыхароў горада.


Цаглінка за цаглінкай…

Не так даўно на старонках газеты ўжо быў надрукаваны матэрыял пра жылы дом, што на Саўгаснай вуліцы райцэнтра, у якім сцяна знаходзіцца ў неналежным становішчы. Чамусьці адказныя за гэта людзі так і не зрабілі адпаведных вынікаў, пускаючы ўсё на самацёк. Чакаюць, як звычайна, калі рак на гары свісне.
Але рэч зараз не аб гэтым доме. На ўвазе маецца будынак, што знаходзіцца ў самым цэнтры нашага горада, акурат ля мемарыяльнага комплексу загінуўшым воінам. Штодня гараджане праходзяць міма яго і не звяртаюць увагі на сцяну чырвонага колеру. Прызнаюся, я таксама да нядаўняга часу так хадзіў. Яно і зразумела, кожны імчыцца ў сваіх думках, некалі задзіраць галаву ўверх. А менавіта там і падпільноўвае нас небяспека: сцяна пачала рушыцца. Ужо не першая цагліна пакінула яе. А самае страшнае, што адна з іх можа “злавіць” чыю-небудзь галаву. Баюся, пасля такога можна і не падняцца, не гаворачы ўжо пра дзяцей. Крыўдна і тое, што каля святога месца, дзе пахаваны абаронцы нашага раёна, так брыдка: часта тут можна сустрэць людзей, якія ўжываюць спіртныя напоі, пасля чаго пад нагамі валяюцца пустыя бутэлькі ці іншы бруд, прыходзяць сюды і спраўляць свае патрэбы. Навесці парадак у дадзеным накірунку павінны не толькі камунальшчыкі, але, згадзіцеся, і міліцыя.
На жаль, на гэта закрываюць вочы. Так, мабыць, прасцей. Папярэдні матэрыял, на які газета не атрымала ніякага адказу, таксама сведчыць аб гэтым. Толькі надвор’е так не лічыць. Тэмпература паветра ўзімку з мінуса пераходзіць у плюс і наадварот, што негатыўна адбіваецца на марозаўстойлівасці будаўнічых матэрыялаў. І як вынік – тое, што бачым. Дзе ж выйсце?


Наўрад ці месца тут гэтаму бруду

Наглядным прыкладам служыць кацельня, што ў Рагіні. Частка яе ўжо абвалілася. І першай ахвярай можа стаць сам работнік кацельні. Але зноў да гэтага нікому няма справы. Дык што ж казаць пра іншыя аб’екты, калі такі важны з іх у недапушчальным выглядзе. Каб выказаць незадаволенасць, не хопіць нават слоў. Вось і прыходзіцца стукаць у дзверы, а вось адчыняць…


Кацельня ў Рагіні

Максім ЗУБАР.
Фота Аксаны Дашкевіч і жыхара Рагіні.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У чарговы раз “Авангард” звяртаецца да тэмы непарадку, а ў дадзеным выпадку бяспекі жыхароў горада. Не так даўно на старонках газеты ўжо быў...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика