Тыдзень фізікі і хіміі прайшоў у Залескай школе. 21.by

Тыдзень фізікі і хіміі прайшоў у Залескай школе

30.01.2019 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Як павысіць цікавасць навучэнцаў да вывучэння прадмета? Гэтае пытанне хвалюе многіх настаўнікаў. Адзін са шляхоў вырашэння гэтай праблемы – пазакласная праца. Сярод мноства формаў вылучаецца прадметны Тыдзень.

У нашай установе адукацыі прадметныя Тыдні сталі добрай традыцыяй. Яны ладзяцца па ўсіх вучэбных дысцыплінах. Мерапрыемствы праводзяцца па плане, зацверджаным кіраўніком установы адукацыі. Форма і змест мерапрыемстваў адпавядаюць узроставым асаблівасцям і запытам навучэнцаў.

Тыдзень фізікі і хіміі прайшоў ва ўстанове адукацыі ў студзені. Кожны дзень прадметнага Тыдня быў спланаваны так, што ўключаў у сябе мерапрыемствы па фізіцы і хіміі. Кожны настаўнік-прадметнік імкнуўся напоўніць яго творчым і займальным зместам.

Да ўрачыстага адкрыцця Тыдня рыхтаваліся сумесна з вучнямі: падбіралі неабходны матэрыял, складалі сцэнарый. 

IMG_20190119_113848.jpg

Пачаўся тыдзень агульшкольнай лінейкай пад назвай “Старт у краіну хіміі і фізікі”. Вучні старэйшых класаў паведамілі прысутным аб цікавых звестках як з вобласці хіміі, так і фізікі. На працягу тыдня ў кабінеце дзейнічала выстава “У свеце цікавага з вобласці хіміі”, якая знаёміла чытачоў з хімічнымі цікавосткамі і навінкамі. Кожны вучань мог выбраць сабе заданне па душы: ці то паварушыць звілінамі над рэбусамі, шарадамі ці анаграмамі ў кампаніі сяброў-аднадумцаў, ці праявіць свае творчыя здольнасці, напісаўшы казку на тэму “Цудоўныя хімічныя рэчывы і элементы”, або саставіўшы крыжаванкі па хіміі. Не забыты былі і аматары камп’ютараў: свае ўменні яны маглі прадэманстраваць, прыняўшы ўдзел у конкурсе буклетаў і прэзентацый па тэмах “Хімія вакол нас”, “Навукова-тэхнічныя дасягненні з вобласці хіміі”. Самастойны пошук рашэнняў займальных задач “Галаваломкі мы рашаем” адкрыў шырокія магчымасці для працы з рознымі крыніцамі ведаў: кнігай, інтэрнэтам, даведачным матэрыялам. 

участники.jpg
Для вучняў VII класа, каб прывіць пазнавальную цікавасць да прадмета “Хімія” і развіцця іх творчых здольнасцей, было праведзена мерапрыемства пад назвай “Падарожжа ў Хімляндыю”. Вучням ІХ-XI класаў прапаноўвалася паказаць свае веды ў інтэрактыўнай гульні “Хімічны марафон”, а вучні VIII класа паказалі кемлівасць у конкурсе “У гасцях у хімічнай загадкі”. Не засталіся ўбаку і вучні сярэдняга звяна, таму ім былі прапанаваны прагляд цікавых доследаў , прэзентацый “Гісторыя развіцця хіміі”, “Цікавыя і незвычайныя факты з вобласці хіміі”,  відэаролікаў “10 фактаў пра ваду”, “Хімія і паўсядзённае жыццё чалавека”.

Тыдзень прайшоў на ўздыме. Вучні былі цікаўнымі, кожнае з прапанаваных мерапрыемстваў не засталося незаўважаным. Актыўнасць вучняў была адзначана граматамі і падарункамі на школьнай лінейцы.

Прадметны Тыдзень патрабуе працяглай і старанна прадуманай падрыхтоўкі, але добра арганізаваны і цікава праведзены дапамагае ўзбагаціць веды дзяцей, праявіць іх ініцыятыву і самастойнасць, спрыяе развіццю індывідуальных якасцяў, раскрыццю талентаў, творчай актыўнасці.

Алена ЧАРНЕЦКАЯ, настаўніца хіміі Залескага яслі-сада-сярэдняй школы.

Фота аўтара. 

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Як павысіць цікавасць навучэнцаў да вывучэння прадмета? Гэтае пытанне хвалюе многіх настаўнікаў. Адзін са шляхоў вырашэння гэтай праблемы – пазакласная праца....
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика