НАБЛІЗІЛІСЯ ДА ДЗЕВЯЦІ ТЫСЯЧ. 21.by

НАБЛІЗІЛІСЯ ДА ДЗЕВЯЦІ ТЫСЯЧ

03.02.2019 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Гэта самы высокі ўдой на карову сярод ферм і комплексаў сельскагаспадарчых арганізацый раёна.Пры гэтым важна адзначыць, што амаль сто працэнтаў атрыманага на ферме малака адпраўлена на перапрацоўку сортам “экстра”.
Паводле слоў намесніка дырэктара філіяла па аддзяленню “Майсееўшчына” Андрэя Валаховіча, такога поспеху калектыў фермы змог дабіцца дзякуючы стараннай працы радавых работнікаў і спецыялістаў зоаветэрынарнай службы, дакладнай арганізацыі працы і пільнаму кантролю за строгім выкананнем усіх тэхналагічных патрабаванняў па ўтрыманню, кармленню і даенню кароў з боку загадчыцы МТФ Юліі Арэшка.
– Безумоўна, у дасягненні калектывам фермы такога паказчыка па ўдою на карову асноўная заслуга вопытных аператараў машыннага даення Алесі Пінкевіч, Вольгі Дзеравяга і Наталлі Драгун, – адзначыў Андрэй Мікалаевіч.– Але немалы ўклад у агульную справу ўнеслі і жывёлаводы, якія належным чынам даглядалі кароў, своечасова падвозілі і раздавалі ім кармы. Ёсць у поспехах калектыву фермы доля працы механізатараў і паляводаў гаспадаркі, якія стварылі для жывёлы трывалую кармавую базу, без чаго нельга было б нават марыць аб павышэнні прадуктыўнасці кароў і павелічэнні вытворчасці жывёлагадоўчай прадукцыі. Дойны статак фермы круглы год знаходзіцца на бяспрывязным стойлавым утрыманні з аднатыпным кармленнем, і на працягу года яму забяспечваецца паўнацэнны рацыён, збалансаваны па ўсіх пажыўных элементах, у выглядзе кормасумясяў. Для кожнай групы жывёлы, з улікам фізіялагічнага стану і прадуктыўнасці, распрацоўваюцца асобныя рацыёны, у якія пры неабходнасці дадаткова ўводзяцца розныя дабаўкі, мікра- і макраэлементы.
Дарэчы, у лістападзе мінулага года на ферме “Майсееўшчына” ўведзена ў эксплуатацыю першая чарга новага жывёлагадоўчага комплексу па ўтрыманню 500 галоў дойнага статка, узведзенага гаспадарчым спосабам рукамі работнікаў будаўнічай групы галаўнога прадпрыемства – Барысаўскага камбіната хлебапрадуктаў – з прыцягненнем дзвюх брыгад наёмных работнікаў са Столінскага раёна. Агульны кошт будаўніцтва першай чаргі комплексу з набыццём і мантажом неабходнага тэхналагічнага абсталявання склаў каля 33 мільярдаў недэнамінаваных беларускіх рублёў. Сродкі на жалезабетонныя канструкцыі былі выдзелены з дзяржаўнага бюджэту, а тэхналагічнае абсталяванне набылі ў лізінг.
У састаў першай чаргі новага комплексу ўваходзяць прасторнае памяшканне для ўтрымання жывёлы, сучасны малочны блок і даільная зала, у якой устаноўлены дзве лініі “Паралель 2х20” з абсталяваннем нямецкай фірмы “Вестфалія”.Створаны ўсе неабходныя бытавыя ўмовы і для работнікаў фермы: абсталяваны гардэроб, душ, пакой для адпачынку і прыёму ежы, рабочыя кабінеты для загадчыцы фермы і спецыялістаў. Ёсць задумка ў перспектыве, калі з’явіцца фінансавая магчымасць, пабудаваць яшчэ адзін такі ж самы пускавы комплекс на 500 галоў дойнага статка.
Як паведаміў Андрэй Валаховіч, новы комплекс практычна поўнасцю запоўнены. Для яго камплектацыі выкарысталі ўласнае пагалоўе жывёлы, 80 галоў перавялі з суседняй фермы “Барань”, дзе ўтрымліваюцца цялушкі, каля 200 галоў перавезлі з МТК “Навасёлкі”, а яшчэ закупілі ў ААТ “Лошніцкі край” і ў адной з гаспадарак Нясвіжскага
раёна.
У гэтыя дні ўжо дояцца 189 галоў, а астатнія цялушкі будуць уводзіцца ў дойны статак паэтапна, пасля расцёлаў. Менавіта на новым комплексе будзе арганізаваны асноўны цэх па вытворчасці малака. А ўвогуле будуць завязаны ў адзіны тэхналагічны працэс і старая ферма, і новы комплекс і арганізаваны замкнуты цыкл паточна-цэхавай вытворчасці малака.
Для работы на новым комплексе давялося падбіраць, па сутнасці, новыя кадры жывёлаводаў, аператараў машыннага даення і спецыялістаў з навакольных вёсак не толькі Барысаўскага, але і суседняга Чашніцкага раёна Віцебскай вобласці. І за кароткі тэрмін былі падабраны ўсе 16 чалавек на вакантныя месцы згодна са штатным раскладам. Асноўная маса работнікаў фермы пражывае ў Майсееўшчыне, а з аддаленых вёсак арганізаваны падвоз людзей транспартам філіяла. Ветурачом прыйшоў працаваць малады спецыяліст, выпускнік Віцебскай акадэміі ветэрынарнай медыцыны, з гэтай жа навучальнай установы павінна прыйсці яшчэ і дзяўчына, якая праходзіла на ферме
практыку.
У сувязі з уводам новага пагалоўя дойнага статка сярэднесутачны ўдой па ферме не знізіўся і складае 25 кілаграмаў на карову, што на 700 грамаў перавышае адпаведны мінулагодні паказчык. З мэтай забеспячэння павялічанай колькасці жывёлы неабходным запасам кармоў запланавана пашырыць пасяўную плошчу пад кукурузу са 180 да 478 гектараў, з якіх 400 гектараў мяркуецца ўбраць на сілас, а 78 – на зерне. Для павышэння якасці нарыхтоўваемых кармоў за апошнія два гады на ферме ўзведзены 4 новыя сянажна-сіласныя траншэі.

Мікалай ЧАЛЕЙ, фота аўтара

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Работнікі малочна-таварнай фермы “Майсееўшчына” філіяла “Вялікія Навасёлкі” УП “Барысаўскі камбінат хлебапрадуктаў” ААТ “Мінскаблхлебапрадукт” за мінулы...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика