Людзі Смаргоншчыны: Валерый Голубеў
07.02.2019
—
Новости Общества
|
У Смаргонскім раённым аддзяленні судова-медыцынскай экспертызы нядаўна адбылася святочная падзея, з нагоды якой у Смаргонь прыехаў начальнік Ашмянскага міжраённага аддзела Дзяржаўнага камітэта судовых экспертыз Валерый Галамбоўскі. Ён павіншаваў з юбілеем былога міжраённага эксперта-крыміналіста Валерыя Голубева, які цяпер знаходзіцца на заслужаным адпачынку, уручыў яму прывітальны адрас, пажадаў шчасця, здароўя, доўгіх гадоў жыцця.
Валерый ГАЛАМБОЎСКІ віншуе Валерыя ГОЛУБЕВА з юбілеем.
Валерый Васільевіч праслужыў у праваахоўных органах 25 гадоў. Службовы шлях пачаў міліцыянерам патрульна-паставой службы ў Віцебску. Потым быў памочнікам дзяжурнага ў аператыўна-дзяжурнай часці, паступіў у сярэднюю школу міліцыі, якую скончыў “на выдатна”. Прызначылі аператыўным упаўнаважаным крымінальнага вышуку. Праз некалькі гадоў Валерый Голубеў перавёўся ў Смаргонь, дзе ў мясцовым райаддзеле міліцыі служыў яго аднакурснік Дзмітрый Казакевіч. Паступіў у міліцэйскую акадэмію, пасля заканчэння якой 10 гадоў працаваў экспертам-крыміналістам. Камп’ютараў тады не было, прыходзілася разглядваць адбіткі пальцаў, якія пакідалі злачынцы на розных прадметах, пры дапамозе звычайнай лупы. А яшчэ неабходна было фатаграфаваць месцы злачынстваў. Паколькі фотаапараты тады былі плёначныя, то марокі хапала: эксперт-крыміналіст сам праяўляў фотаплёнку, рабіў фотаздымкі. Валерыю Голубеву ўжо няшмат часу заставалася служыць у міліцыі, калі ў яго кабінеце з’явіўся камп’ютар. Але ён прабыў нядоўга, перадалі ў іншае міліцэйскае падраздзяленне, дзе была большая патрэба ў камп’ютарнай тэхніцы. У эксперта-крыміналіста на той час быў так званы трывожны чамаданчык, у якім захоўваліся розныя неабходныя інструменты і некалькі фотааб’ектываў. Адзін – шырокавугольны, другі – доўгафокусны, каб можна было сфатаграфаваць на адлегласці, калі не было магчымасці наблізіцца да аб’екта фотаздымкі. Некаторыя віды экспертыз Валерый Васільевіч праводзіў на месцы, найбольш складаныя з іх рабілі ў абласным упраўленні ўнутраных спраў, дзе была лепшая тэхнічная аснашчанасць. Ягор КАРЫЦКІ. Фота аўтара. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У Смаргонскім раённым аддзяленні судова-медыцынскай экспертызы нядаўна адбылася святочная падзея, з нагоды якой у Смаргонь прыехаў начальнік Ашмянскага...
|
|