Шаноўныя сябры, 18-25 лютага музей «Замкавы комплекс «Мір» праводзіць акцыю «Дні роднай мовы ў Мірскім замку», прысвечаную Міжнароднаму дню роднай мовы.
На працягу тыдня:
— экскурсіі па Паўночным корпусе Палацавай часткі Мірскага замка па дамоўленнасці/жаданні наведвальнікаў будуць праводзіцца на беларускай мове;
— у касавай залі наведвальнікаў чакае выстава друкаваных і электронных выданняў Музея «Замкавы комплекс «Мір» на беларускай мове; вы можаце прайсці тэст на веданне лексікі беларускай мовы ў дачыненні да Мірскага замка;
— у Instagram, ВКонтакте, Facebook прапануем тыднёвую рубрыку «Куфэрак музейных скарбаў», дзе штодня можна будзе знаёміцца з музейнымі экспанатамі, і з якой вы даведаецеся, як на беларускай мове гучаць назвы музейных прадметаў.
Для вучняў ДУА «Сярэдняя школа г.п. Мір»:
— 20 лютага будзе праведзены музейны занятак «Ад усяго сэрца самы лепшы пачастунак» (у 15:00).
— 21 лютага будзе ўпершыню праведзены музейны занятак «У абарону сваёй зямлі» (у 15:00).
Служба інфармацыі polymia.by