У Мінску ўзнагародзілі прадстаўнікоў рэспубліканскіх і рэгіянальных СМІ
20.02.2019
—
Новости Общества
|
У сталічным Цэнтральным Доме афіцэраў 19 лютага ўзнагародзілі пераможцаў і ўдзельнікаў творчага конкурсу на лепшае асвятленне ў сродках масавай інфармацыі пытанняў будаўніцтва і развіцця Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь, патрыятычнага выхавання насельніцтва нашай краіны.
Перад журналістамі выступае першы намеснік міністра інфармацыі Павел ЛЁГКІ. На пярэднім плане – памочнік міністра абароны па ідэалагічнай рабоце ва Узброеных Сілах – начальнік галоўнага ўпраўлення ідэалагічнай работы Міністэрства абароны Рэспублікі Беларусь палкоўнік Леанід КАСІНСКІ. Сярод узнагароджаных былі прадстаўнікі рэспубліканскіх і рэгіянальных сродкаў масавай інфармацыі. Дыпломам адзначана і творчая дзейнасць калектыву рэдакцыі газеты “Светлы шлях”. Сімвалічна тое, што ўзнагароджанне штогод праводзіцца напярэдадні Дня абаронцаў Айчыны і Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь. Прадстаўнікі рэспубліканскіх і рэгіянальных СМІ. Юрый ЯНУШКЕВІЧ. Фота аўтара. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У сталічным Цэнтральным Доме афіцэраў 19 лютага ўзнагародзілі пераможцаў і ўдзельнікаў творчага конкурсу на лепшае асвятленне ў сродках масавай інфармацыі...
|
|