Жыхаркі Гродзеншчыны прымалі віншаванні ад намесніка старшыні аблвыканкама Віктара Лісковіча, старшыні абласнога Савета дэпутатаў Ігара Жука і намесніка старшыні аблвыканкама Алены Бубенчык.
Сярод запрошаных прысутнічала і прадстаўніца нашага раёна – загадчык дзіцячага аддзялення Карэліцкай цэнтральнай раённай бальніцы Лілія Уладзіміраўна Шастак (на фота — другая злева):
– Шчыра прызнаюся, што ў Гродна ехала ўсхваляваная. Я ўпершыню прымала ўдзел ва ўрачыстасці такога маштабу. І ўсе жанчыны, якія прысутнічалі на прыёме, адчувалі адначасова радасць і хваляванне. Але з першых хвілін сустрэчы нас атулілі такім клопатам, увагай, пашанай, што мы адчулі сябе як дома за святочным сталом. Цяжка перадаць словамі, як хораша і цёпла прайшла ўрачыстасць. Прыгожыя віншаванні, кветкі, падарункі, а які выдатны канцэрт падрыхтавалі для нас гродзенскія маленькія і дарослыя артысты! Мы, жанчыны, усе перазнаёміліся, ад душы пагутарылі. Бо так цікава даведацца, чым жывуць у розных кутках нашай вобласці. Яшчэ хочацца дадаць, што ўсе запрошаныя – простыя, працалюбівыя жанчыны. І важна, што на нашым месцы можа апынуцца кожная жыхарка Гродзеншчыны і адчуць гэтую асаблівую атмасферу. Хачу выказаць шчырую падзяку прадстаўнікам аблвыканкама, а таксама кіраўніцтву нашага раёна і калектыву Карэліцкай цэнтральнай раённай бальніцы за гонар прысутнічаць на сустрэчы такога высокага ўзроўню, за надзвычайныя ўражанні і чароўнае свята!
Падрыхтавала Марына КАЗЛОВІЧ
Фота: