Осиповчанкам Наталье Кузьминчук и Надежде Собовой вручили Ордена матери
13.03.2019
—
Новости Общества
|
Узнагароды за мацярынстваУ пачатку сакавіка жанчыны традыцыйна прымаюць віншаванні, кветкі і падарункі, а Наталля Кузьмінчук і Надзея Сабавая ў святочныя дні сталі яшчэ і ардэнаносцамі. Узнагароды, якія ўручыў старшыня райвыканкама Павел Налівайка, яны атрымалі за нараджэнне і выхаванне пяці дзяцей. Кожная матуля гатова расказваць пра сваіх сыноў і дачушак бясконца: дзеля іх жывуць і працуюць, часам забываючыся пра сябе, за іх поспехамі сочаць і ўкладваюць душу ў кожнага, нягледзячы на ўзрост. I дзецям ёсць чаму павучыцца ў сваіх клапатлівых мам. Нездарма старэйшая дачка Наталлі Кузьмінчук Дар’я выбрала працу медсястры педыятрычнага аддзялення Мар’інагорскай райбальніцы. Але не забываецца і пра брацікаў Iллю і Кірыла, а таксама сястрычак Лізу і Віку. Заўсёды стараецца падрыхтаваць ім прыемныя сюрпрызы. I хлапчукі растуць цікаўнымі, добра вучацца, абодва асвойваюць ігру на музычных інструментах, адстойваюць гонар Дараганаўскай школы на алімпіядах і ў розных конкурсах. Пяцікласнік Кірыл сур’ёзна цікавіцца гісторыяй сваёй малой радзімы, яму давяраюць правядзенне экскурсій у школьным комплексна-краязнаўчым музеі. Разам з татам хлапчукі любяць нешта майстраваць, а дашкольніцы Лізавета і Вікторыя паступова прызвычайваюцца да хатніх спраў, гледзячы, як спраўна ўпраўляецца матуля з уборкай і прыгатаваннем ежы. Старэйшая дачка Надзеі Сабавой Марыя таксама ўжо скончыла школу, вучыцца ў Белдзяржуніверсітэце. Сямікласніца Вераніка ўжо вызначылася з выбарам прафесіі: будзе цырульнікам. «Практыку» праходзіць ужо зараз: рэгулярна стрыжэ малодшых брацікаў. Але марыць стаць жаночым майстрам, бо вельмі любіць рабіць прычоскі на доўгіх валасах. Чацвёртакласнік Серафім — аматар футбола, а сёлета яшчэ і баян стаў асвойваць. Самыя малодшыя — 6-гадовы Марат і яго пагодак Артур — любяць маляваць, рухавыя і гарэзлівыя. У кожнага з дзяцей ёсць свае абавязкі па дому. Напрыклад, хадзіць у магазін за прадуктамі, выносіць смецце, мыць посуд. А ўсе разам ездзяць да бабулі, дзе дапамагаюць упраўляцца з агародам. …Дзесяць дзіцячых сэрцайкаў біліся ў гэтыя дні больш моцна: рабяты радаваліся за сваіх матуль, якія атрымалі заслужаныя ўзнагароды за нялёгкую, але вельмі пачэсную справу. Iна Заскевіч. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Узнагароды за мацярынства У пачатку сакавіка жанчыны традыцыйна прымаюць віншаванні, кветкі і падарункі, а Наталля Кузьмінчук і Надзея Сабавая ў святочныя дні...
|
|