По следам «Большого разговора с Президентом». Мнением делится председатель ветеранской «первички» ЦРБ Зинаида Пацкевич. 21.by

По следам «Большого разговора с Президентом». Мнением делится председатель ветеранской «первички» ЦРБ Зинаида Пацкевич

13.03.2019 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Незалежнасць і бяспека, палітыка і бізнес, зарплаты і пенсіі, жыллё і адукацыя, музыка і жанчыны — здаецца, не засталося без увагі ніводнай тэмы, якая б не была абмеркавана ў першы дзень сакавіка падчас “Вялікай размовы з Прэзідэнтам”. Зразумела, не пакінула гэта падзея абыякавымі і асіпаўчан. Вось, напрыклад, меркаванне старшыні пярвічнай ветэранскай арганізацыі Асіповіцкай ЦРБ Зінаіды Пацкевіч:


— З ветэранамі-медыкамі ў нас заўсёды знаходзяцца тэмы для размоў, а тут — такое выступленне Кіраўніка дзяржавы. Думаю, магчымасць паглядзець дыялог з журналістамі скарыстаў практычна кожны, калі не ў прамым эфіры, то на выхадных: трансляцыі ішлі па ўсіх беларускіх каналах. Калі браць агульны водклік, які выклікала выступленне ў ветэранскім асяродку, — гэта ўпэўненасць у заўтрашнім дні. Што, мабыць, і ёсць самае важнае. Асабліва для пажылых людзей, за плячыма якіх шматгадовая праца, тых, каму хочацца быць перакананым, што нездарма некалі ўкладвалі свае сілы ў розныя сферы.

Не магу сказаць, што мы, бабулькі, так ужо добра арыентуемся ў палітычных пытаннях. Аднак затое маем багаты жыццёвы вопыт, а значыць, можам ацаніць тыя перспектывы развіцця дзяржавы, аб якіх гаварыў Аляксандр Рыгоравіч Лукашэнка. Добра, што ён ведае пра праблемы пажылых людзей, згодны з тым, што пенсіі невялікія і гэта пытанне трэба вырашаць.

У сталым узросце, зразумела, немалаважна медыцынскае абслугоўванне. Напрыклад, член нашай арганізацыі Марыя Маркаўна Фёдарава задаволена адносінамі ўрачоў. Бывае, даводзіцца і выклікаць іх на дом: не кожны ж здолее вытрымаць чаргу ў паліклініцы, хоць зараз з гэтым стала крыху лепш. Лічу, што трэба актыўней імкнуцца ствараць умовы, каб затрымліваліся ў нас маладыя медыкі. I над гэтым пытаннем неабходна добра падумаць не толькі медыцынскаму кіраўніцтву Асіповіччыны.

Ёсць у нас, ветэранаў, добрая магчымасць далучыцца да культурнага жыцця — пра гэту сферу таксама нямала гаварылася на сустрэчы. Тут можна адзначыць толькі станоўчае. На свае мерапрыемствы — прычым са зніжкай альбо бясплатна — нярэдка запрашаюць раённы гісторыка-края-знаўчы музей, МПЦ “Равеснік”, РЦК, кінатэатр “Радзіма”, бібліятэкі. Добра, што пажылых людзей не забываюць. Не менш магчымасцей і ў духоўным удасканаленні: служыцелі культу заўсёды ідуць насустрач, наладжваем з імі гутаркі. У нашым ветэранскім пакоі дык увогуле ёсць цэлая сцяна з іконамі — нядаўна яшчэ адну прынесла ад айца Аляксандра Валянціна Андрэеўна Радкевіч.

Згодна са словамі Прэзідэнта, што беларусам трэба быць больш актыўнымі ў плане пошукаў шляхоў матэрыяльнага забеспячэння сваёй сям’і. Як кажуць, менш слоў, а больш справы. I, шчыра кажучы, нават крыху ганаруся тым, што ў свае 80 маю яшчэ жаданне прыносіць карысць людзям. Так што скардзіцца на жыццё часу няма!

Запісала Валянціна КОРБАЛЬ.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Незалежнасць і бяспека, палітыка і бізнес, зарплаты і пенсіі, жыллё і адукацыя, музыка і жанчыны — здаецца, не засталося без увагі ніводнай тэмы, якая б не была...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика