Председатель Кореличского райисполкома Виктор Шайбак: «Сохранить память — наша задача». 21.by

Председатель Кореличского райисполкома Виктор Шайбак: «Сохранить память — наша задача»

14.03.2019 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Тэма прывядзення ў належны стан формаў ушанавання абаронцаў Айчыны і ахвяр войнаў разгледжана на пасяджэнні раённага арганізацыйнага камітэта па падрыхтоўцы і правядзенню святкавання 75-й гадавіны вызвалення Рэспублікі Беларусь ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў.


На пасяджэнні пад старшынствам кіраўніка Карэліцкага раёна Віктара Шайбака прысутнічалі старшыня раённага Савета дэпутатаў Аляксандр Шкадаў, намеснік старшыні райвыканкама Руслан Абрамчык, старшыні сельскіх выканаўчых камітэтаў, намеснікі кіраўнікоў па ідэалагічнай рабоце.

— На тэрыторыі Карэліцкага раёна налічваецца 78 формаў ушанавання абаронцаў Айчыны і ахвяр войнаў, — адзначыў Віктар Шайбак, — з іх 43 — гэта воінскія пахаванні, 34 помніка воінскай славы і адзін мемарыяльны комплекс. Гэты год асабліва знакавы для нашай краіны: беларусы адсвяткуюць 75-годдзе з дня вызвалення Радзімы. Таму важна прыняць меры па прывядзенню ў належны стан воінскіх пахаванняў. Гэта наш з вамі абавязак — захаваць памяць аб тых, хто склаў свае галовы на палях бітваў, аб загінулых мірных жыхарах.

Сельскім выканаўчым камітэтам і сельскагаспадарчым арганізацыям даручана да 15 сакавіка бягучага года арганізаваць інвентарызацыю мемарыялаў, помнікаў воінскай славы, воінскіх пахаванняў і пахаванняў ахвяр войнаў. Да 15 красавіка прывесці формы ўшанавання ў належны стан.

Да 1 мая бягучага года на межах воінскіх пахаванняў і пахаванняў ахвяр войнаў на мясцовасці будуць узведзены агароджы альбо высаджана жывая зялёная загарадзь з драўняна-хмызняковых парод. Гэтая праца будзе праведзена ў рамках рэспубліканскага суботніка.

Мірскі мастацкі прафтэхкаледж да 1 мая правядзе работы па аднаўленні помніка на брацкай магіле вайсковага пахавання Першай Сусветнай вайны, размешчанага на ўсходняй ускраіне агр. Турэц.

Карэліцкі РУП ЖКГ зоймецца добраўпарадкаваннем мемарыяльнага комплексу «Зорка», брацкай магілы ў г.п. Мір.

У пытанні навядзення парадку на месцах пахаванняў дапамогу акажуць і школьнікі раёна. Валанцёры правядуць суботнікі на ўсіх формах ушанавання, замацаваных за ўстановамі.

На добраўпарадкаванне і прывядзенне ў належны стан мемарыяльнага комплексу «Зорка», пахаванняў мірных жыхароў г.п. Мір (вул. Танкістаў, вул. Кастрычніцкая), брацкай магілы ў г.п. Мір (пл. 17 Верасня) будзе накіравана 4500 рублёў з мясцовага бюджэту.

Іна ЛЕЙКА

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Тэма прывядзення ў належны стан формаў ушанавання абаронцаў Айчыны і ахвяр войнаў разгледжана на пасяджэнні раённага арганізацыйнага камітэта па падрыхтоўцы
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика