Валанцёры з Смаргонскага політэхнічнага ліцэя выказалі жаданне дапамагчы ветэрану
21.03.2019
—
Новости Общества
|
Навучэнцы мясцовага політэхнічнага ліцэя, будучыя муляры, электрагазазваршчыкі, у асноўным першакурснікі і адзін другакурснік, выказалі жаданне дапамагчы ветэрану Вялікай Айчыннай вайны Уладзіміру Пятровічу Мускаму ва ўборцы прыдамавой тэрыторыі.
Трэба адзначыць, што гэтыя хлопцы з’яўляюцца валанцёрамі. У ліцэі быў створаны валанцёрскі клуб “Творым дабро”. На працягу мінулага года ліцэісты дапамагалі ветэрнам вайны і працы, састарэлым нямоглым людзям, выконвалі дробны рамонт дамоў, вясною ўскопвалі градкі, восенню дапамагалі ўбраць ураджай. Юрый ЯНУШКЕВІЧ. Фота аўтара. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Навучэнцы мясцовага політэхнічнага ліцэя, будучыя муляры, электрагазазваршчыкі, у асноўным першакурснікі і адзін другакурснік, выказалі жаданне дапамагчы...
|
|