Хапае часу на работу, культурнае, спартыўнае жыццё
22.03.2019
—
Новости Общества
|
24 сакавіка - Дзень работнікаў бытавога абслугоўвання і жыллёва-камунальнай гаспадаркі
Калі браць ад мінулагодняга прафесійнага свята да сёлетняга, то работнікі РУП “ЖКГ” выканалі даволі вялікі аб’ём работ. Летась у рамках эксперыментальнага праекта ў аграгарадку Асінаўшчызна была рэканструявана кацельня. Пасля ўводу электракатлоў у эксплуатацыю сабекошт 1 Гкал зменшыўся з 212 да 138 рублёў. Летась у аграгарадку Солы таксама была аўтаматызавана кацельня, там устаноўлены пілетныя катлы. Эфект ад гэтага відавочны. Калі раней сабекошт 1 гігакалорыі быў 238, 8 рубля, то цяпер 156,6. На гэтых дзвюх кацельнях няма абслуговага персаналу, толькі на сольскай раніцай брыгада работнікаў ЖКГ забяспечвае катлы пілетным палівам. Дырэктар РУП “ЖКГ” Міхаіл НАЙДЗІЧ са спецыяльным знакам “Лепшая прымаючая арганізацыя”. У мінулым годзе камунальнікі памянялі 8,5 км цеплавых сетак, помпавае абсталяванне і засаўкі на водазаборы, іншых аб’ектах ЖКГ у горадзе і сельскай мясцовасці. Гэта дазволіла на канец года зменшыць страты вады з 21,6% да 12%. Страты па цепласетках уласнай вытворчасці і транзітных склалі 11,5%, што адпавядае ўстаноўленым нормам. Не пераўзыходзіць іх мясцовая камунальная гаспадарка і па іншых даведзеных паказчыках, у прыватнасці, планава-разліковых цэнах. Было дасягнута зніжэнне сабекошту гігакалорыі, затрат на віды работ, ваду, каналізацыю, цяпло і вываз цвёрдых бытавых адходаў. У ходзе рэалізацыі патрабаванняў Дырэктывы №7 “Аб удасканаленні і развіцці жыллёва-камунальнай гаспадаркі краіны” РУП “ЖКГ” плануе аўтаматызаваць кацельню ў Крэве, якая забяспечвае гарачай вадой і цяплом участковую бальніцу. Катлы будуць устаноўлены газавыя. Абслуговы персанал не прадугледжаны.
РУП “ЖКГ” пакрысе пазбаўляецца ад міні-палігонаў. З 22 узаконеных месцаў звалкі смецця засталіся толькі 5. І тыя сёлета будуць закрытыя. З павелічэннем вывазу цвёрдых камунальных адходаў неабходна больш смеццявозаў. Але ў той жа час зніжаюцца затраты на транспарціроўку бульдозера і падбуртоўванне на міні-палігонах. Сёлета ў маі па праграме другаснай сыравіны мясцовая камунальная гаспадарка атрымае яшчэ адзін смеццявоз. Для дастаўкі абслуговага персаналу ў сельскія кацельні быў куплены новы аўтамабіль УАЗ. Вытворчая інфармацыя з сольскай і асінаўшчызненскай кацельняў у аўтаматычным рэжыме паступае на модуль кацельні №2, якая знаходзіцца ў Смаргоні. Сёлета будзе нямала работы і для спецыялістаў энергетычнай службы РУП “ЖКГ”. У сувязі з правядзеннем у Смаргоні абласных “Дажынак” плануецца замена свяцільняў, апор на вуліцы Савецкай ад кальца каля СШ №1 да перакрыжавання з вуліцай Гагарына. Другі напрамак – у бок Заходняга мікрараёна з паваротам на МРЭА ДАІ і далей у напрамку “ашмянскай” кальцавой. Асноўныя электрамантажныя работы будзе выконваць РЭС, на камунальнікаў ускладзены задачы за замацаванні на апорах свяцільняў. Міхаіл Іванавіч паведаміў, што разглядаецца пытанне па пракладцы часткі водаправода ад вул. Чыгуначнай па Гагарына, дзе будуць падключаны да цэнтральнага водазабеспячэння прыватныя дамы. З мэтай паляпшэння падачы вады камунальнікі перакладуць водаправодную лінію ад гасцінічнага кальца да павароту на станцыю тэхабслугоўвання “Пятае кола”. Такая ж работа будзе выканана і па вуліцы Каранёўскай. У раёне плануецца на гэты год будаўніцтва трох станцый абезжалезвання. Адна з’явіцца ў аграгарадку Вішнева, яшчэ тут будзе заменена свідравіна. У Солах (пасёлак гароднінасушыльнага завода) таксама прадугледжаны свідравіна і станцыя абезжалезвання. Апошняя будзе ўстаноўлена каля школы ў Жодзішках. Камунальнікам прыйдзецца выканаць даволі вялікі аб’ём работы, каб да 2025 года забяспечыць жыхароў раёна якаснай пітной вадой. Для гэтага распрацавана дзяржаўная праграма па водазабеспячэнні і водаадвядзенні “Чыстая вада”. Ва ўсіх аграгарадках будуць устаноўлены станцыі абезжалезвання, а ў малых населеных пунктах, дзе будзе выяўлена няякасная вада, для яе ачысткі выкарыстаюць фільтры. У РУП “ЖКГ” па-ранейшаму вырабляюць для ўласных патрэб пластыкавыя шклопакеты, малыя архітэктурныя формы, працуе сталярны цэх, участак па вырабе шлангаў. З новага года наладжана перамотка электрарухавікоў, паколькі ў склад жыллёва-камунальнай гаспадаркі было перададзена райсельэнерга. Удасканальваецца лінія сартоўкі, каб з восені можна было поўнасцю ахапіць цвёрдыя камунальныя адходы ад насельніцтва. Да 1 студзеня 2019 года камунальнікі 100-працэнтна заключылі дагаворы з жыхарамі сельскай мясцовасці на вываз смецця на палігон “Чорны Бор”, паколькі ўсе міні-палігоны будуць закрытыя. Мясцовыя камунальнікі актыўна ўдзельнічаюць у сацыяльна-культурным жыцці раёна. Праводзіцца пэўная работа з маладымі спецыялістамі. За імі замацоўваюцца настаўнікі з ліку вопытных работнікаў. Адміністрацыя надае вялікую ўвагу забеспячэнню работнікаў спецадзеннем, спецабуткам і сродкамі індывідуальнай аховы. На ахову працы ў РУП “ЖКГ” не шкадуюць грошай, бо гэта звязана з бяспекай людзей. Яны рэгулярна праходзяць медкамісію. Летась у Белдзяржстраху быў куплены страховачны поліс для таго, каб некаторыя камунальнікі маглі абследавацца ў сталічных клініках. У выпадках, калі некаму з іх прыйшлося заплаціць за некаторыя медыцынскія паслугі з ўласнай кішэні, ЖКГ кампенсавала гэтыя расходы. Падчас значных дзяржаўных і прафесійнага святаў камунальнікаў РУП “ЖКГ” ушаноўвае ветэранаў працы. Сярод іх ёсць ветэран Вялікай Айчыннай вайны, якому таксама аддаецца даніна павагі. Былым работнікам камунальнай гаспадаркі аказваецца матэрыяльная дапамога. А яшчэ іх запрашаюць на экскурсіі. Апошняя паездка была ў Гомель. Усе, хто ў ёй удзельнічаў, засталіся задаволеныя ўбачанымі прыгожымі мясцінамі, помнікамі архітэктуры. Летась па выніках пазамінулагодняй работы РУП “ЖКГ” было занесена на раённую Дошку гонару, заняло трэцяе месца ў Гродзенскай вобласці па арганізацыі ідэалагічнай работы сярод прадпрыемстваў транспарту, прамысловасці, ЖКГ. На днях жыллёва-камунальная гаспадарка са Смаргоні была ўзнагароджана спецыяльным знакам, як лепшая арганізацыя па прыняцці ў мінулым годзе студэнцкіх будаўнічых і школьных атрадаў. Адзін са старанных работнікаў, інжынер вытворча-тэхнічнага аддзела Кацярына НІБІЁК.
Ветэран ЖКГ, вадзіцель аўтамабіля з 40-гадовым стажам работы Аляксандр САКОВІЧ.
Каля пульта кіравання начальнік водазабора Генадзь НАЙДЗІЧ і старшы аператар Любоў ФАСТОВІЧ. Юрый ЯНУШКЕВІЧ. Фота аўтара. Віншуем з узнагародай! За шматгадовую старанную працу і ў сувязі з Днём работнікаў бытавога абслугоўвання і жыллёвакамунальнай гаспадаркі ўзнагароджаны: Нагрудным знакам “Ганаровы работнік жыллёвакамунальнай гаспадаркі” –
Падзякай старшыні Гродзенскага аблвыканкама –
Ганаровай граматай ДА “Жыллёвакамунальная гаспадарка Гродзенскай вобласці” –
Граматай ДА “Жыллёвакамунальная гаспадарка Гродзенскай вобласці” –
Падзячным пісьмом генеральнага дырэктара ДА “Жыллёвакамунальная гаспадарка Гродзенскай вобласці” –
Ганаровай граматай райвыканкама –
Падзячным пісьмом старшыні райвыканкама –
Ганаровай граматай раённага Савета дэпутатаў –
На Дошку гонару РУП “ЖКГ” змешчаны фотапартрэт
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
24 сакавіка - Дзень работнікаў бытавога абслугоўвання і жыллёва-камунальнай гаспадаркі |
|