Жители Обольского сельсовета рассказали представителям власти о своих проблемах. 21.by

Жители Обольского сельсовета рассказали представителям власти о своих проблемах

12.04.2019 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:


Сустрэча ў Лявонаве.

Красавіцкія клопаты вяскоўцаў

На гэтым тыдні ў Обальскім сельсавеце прайшоў дзень работы з насельніцтвам. Вяскоўцы маглі задаць пытанні прадстаўнікам райвыканкама, супрацоўнікам РАУС і РАНС, сацыяльнай і іншых службаў і на месцы атрымаць кампетэнтныя адказы. Праблемы, для вырашэння якіх патрэбны час, былі ўзяты “на аловак”.
Карэспандэнт раённай газеты працавала ў рэйдавай групе, якую ўзначаліла старшыня раённага Савета дэпутатаў Ірына Новікава, па маршруце Лявонава-Убоіна-Шашы.
Вяскоўцы чакалі прыезду прадстаўнікоў з раёна і загадзя сабраліся ля дамоў старэйшын ці на ўмоўным месцы, абмеркавалі, якія пытанні будуць уздымаць. Напрыклад, старэйшыну в. Лявонава М. Петручэню і мясцовых жыхароў непакоіць вялікая колькасць пустуючых дамоў у вёсцы. Неасцярожна кінутая запалка – і быльнёг ля іх загарыцца. Таму гаспадарам дамоў, якія ім засталіся ў спадчыну, варта прыбіраць на сваіх участках. Інакш можа быць трагедыя, як, напрыклад, нядаўна ў Куціне, дзе з-за палаў сухой травы згарэлі адразу тры дамы.
Таксама вяскоўцаў хвалявала пытанне нарыхтоўкі дроў. У райпаліўзбыт людзям звяртацца нявыгадна з-за вялікіх транспартных выдаткаў, а ў Обальскім лясніцтве чарга на дровы. Некаторыя вяскоўцы згодныя прыбраць у лесе паваленыя дрэвы, навесці парадак пасля высечкі дрэў работнікамі лясгасу ці прадпрымальнікамі. Старшыня Обальскага сельсавета Мікалай Будневіч абяцаў вырашыць гэтую праблему ў бліжэйшы час.
У вёсках Клётчына і Ваўчкі людзі падымалі пытанне медыцынскага абслугоўвання, выказалі пажаданне, каб з Обальскай бальніцы да пенсіянераў наведаліся медыкі. У Пусташах пенсіянеры скардзіліся на ваўкоў, якія вечарамі “гуляюць па вёсцы”. Паляўнічыя праводзілі адстрэл, але, відаць, недастаткова.
Падчас аб’езду вёсак узніклі пытанні рамонту і абслугоўвання дарог. Патрэбна грэйдзіраванне ў многіх вёсках. Зробленага рамонтнага прафілявання ад Лявонава да Падор недастаткова, бо дарога няроўная. Праблемны ўчастак на дарозе Лявонава-Убоіна – лесавозы часткова парэзалі дарогу і нарабілі каляін. Гэтае пытанне адрасавана дарожнікам для неадкладнага вырашэння.
Пра заключэнне дагавораў на вываз смецця, карыстанне вадой, ачыстку воданапорнай вежы вялася гаворка ва Убоіне. Людзі ўзнялі пытанне высечкі хмызняку з парасткаў таполяў у лесапаркавай зоне каля воінскага пахавання і самі вызваліся выйсці на суботнік.
Жыхары наведаных вёсак былі незадаволены работай аўталаўкі: тавараў недастаткова, асартымент бедны, не вытрымліваюцца санітарныя нормы. Прэтэнзіі будуць накіраваны ў Бешанковіцкае райпо.
У вёсках былі раздадзены прадпісанні па навядзенні парадку. Хаця многія вясковыя жыхары навялі парадак без напамінку: прыбралі на падворках, пабялілі дрэвы, адрамантавалі агароджы. Шмат прыгожых дамоў мы ўбачылі ва Убоіне, ўзорны парадак на многіх падворках у Падорах.
Практычна ва ўсіх населеных пунктах Обальскага сельсавета хвалілі старшыню сельвыканкама Мікалая Будневіча, дзякавалі яму. “Калі б усе так працавалі, як наш старшыня, усюды б быў парадак!” – сказала жыхарка в. Пусташы Соф’я Абраменка.
Удзельнікі групы засяроджвалі увагу вяскоўцаў на тых ці іншых пытаннях. Так, псіхолаг ТЦСАН Ларыса Забаўская расказала пра паслугі, якія аказвае цэнтр, пра сацыяльных работнікаў. Дарэчы, у адрас некаторых з іх – Глафіры Маркіянавай і Алы Сіпко – мы пачулі ад людзей ухвальныя словы.
У наведаных вёсках пражывае нямала людзей працаздольнага ўзросту, таму падчас сустрэч з вяскоўцамі Ірына Новікава ўзнімала пытанні рэалізацыі дэкрэта №3, тлумачыла, як важна сёння быць занятым у эканоміцы: можна ўладкавацца на работу, стаць індывідуальным прадпрымальнікам, апрацоўваць зямлю ці трымаць падсобную гаспадарку. У адваротным выпадку людзі не атрымаюць льготныя крэдыты на жыллё, будуць плаціць па поўным кошце за гарачую ваду і ацяпленне кватэр. Такую інфармацыю Ірына Мікалаеўна раіла вяскоўцам данесці да дзяцей і ўнукаў, многія з якіх пражываюць у кватэрах з усімі зручнасцямі.
Ларыса ЗАЙЦАВА.
Надрукавана ў №29 ад 12.04.2019 г.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Сустрэча ў Лявонаве. Красавіцкія клопаты вяскоўцаў На гэтым тыдні ў Обальскім сельсавеце прайшоў дзень работы з насельніцтвам. Вяскоўцы маглі задаць пытанні...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика