Слухачы Акадэміі кіравання пры Прэзідэнце наведалі Смаргонь
19.04.2019
—
Новости Общества
|
У адпаведнасці з планам-графікам павышэння кваліфікацыі кіруючых кадраў, асобаў, якія знаходзяцца ў рэзерве на атрыманне высокіх дзяржаўных пасадаў і навучаюцца ў Акадэміі кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь, учора была арганізавана паездка ў Смаргонь для азнаямлення з работай мясцовай жыллёва-камунальнай гаспадаркі.
Наш горад наведалі 22 чалавекі, сярод якіх намеснікі старшыняў райвыканкамаў, якія курыруюць пытанні будаўніцтва і ЖКГ, дырэктары і галоўныя інжынеры прадпрыемстваў. Яны прадстаўлялі ўсе вобласці Беларусі і Мінск. Гасцям паказалі работу ЖКГ і ўсіх яго структурных падраздзяленняў, нарыхтоўку другасных матэрыяльных рэсурсаў, звазілі ў Асінаўшчызну, дзе на базе мясцовай кацельні летась быў рэалізаваны пілотны праект – устаноўлены электракатлы для нагрэву вады. Потым дэлегацыя на чале з намеснікам старшыні райвыканкама Аляксандрам Бажыдаем наведала “Белагратэрмінал”, які быў пабудаваны ў сціслыя тэрміны і цяпер працуе ў асноўным на экспарт. Дырэктар гэтага прадпрыемства Валянцін Радзько правёў экскурсію па вытворчай тэрыторыі, якая ўразіла чысцінёю, адказаў на пытанні гасцей. Закончылася мерапрыемства наведаннем музея-сядзібы М. К. Агінскага. Юрый ЯНУШКЕВІЧ. Фота аўтара. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У адпаведнасці з планам-графікам павышэння кваліфікацыі кіруючых кадраў, асобаў, якія знаходзяцца ў рэзерве на атрыманне высокіх дзяржаўных пасадаў і...
|
|