25 красавіка ў Карэлічах адбудзецца агульнарэспубліканскае мерапрыемства «Адзіны дзень занятасці» ў фармаце «Ярмаркі вакансій» пад дэвізам «Знойдзем працу разам!».
Як паведаміла начальнік упраўлення па працы, занятасці і сацыяльнай абароне Карэліцкага райвыканкама Іна Богуш, ярмарка вакансій для карэліччан адбудзецца 25 красавіка з 10.00 да 13.00 у памяшканні Маладзёжнага цэнтра культуры (былога кінатэатра).
На сустрэчу з суіскальнікамі працы прыйдуць больш за 20 наймальнікаў з Карэліцкага раёна. Так, рабочыя месцы лрапануюць птушкафабрыка «Чырвонаармейская», племзавод «Карэлічы», СВК «Свіцязянка-2003», «Маяк-Заполле», «Жухавічы», КУСП «Чарняхоўскі-Агра», КСУП «Царука», «Малюшычы», «Цырын-Агра», «Лукі-Агра». Працоўныя рукі таксама патрэбны ў ААТ «Карэлічы-Лён», Карэліцкім УКП БАН, ААТ «Гродзенскі лікёра-гарэлачны завод», Карэліцкім РУП ЖКГ. 7 лрацоўных месцаў прапануюць РБП-12 і ДРБУ-158, 12 — Карэліцкі філіял КУП па забеспячэнні палівам «Гроднааблпаліва» і Карэліцкі філіял Гроднааблспажыўта-варыства. Для работы ў сферы транслартнай дзейнасці і складзіравання шукае працаўнікоў Карэліцкая сельгастэхніка. Амаль 50 вакансій прапануюць Карэліцкая цэнтральная раённая бальніца і Цэнтр сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва Карэліцкага раёна.
Усяго на ярмарцы вакансій будзе прапанавана 170 вакантных рабочых месцаў.
Іна ЛЕЙКА