Пласт дарогі, пласт гісторыі
03.05.2019
—
Новости Общества
|
Падчас рамонтных работ, што зараз вядуцца на вуліцы М. Горкага спецыяльнай машынай (дарожная фрэза) для выдалення верхняга пласта дарожных пакрыццяў, быў зняты верхні пласт асфальту. А пад ім — старая брукаванка. Менавіта яе вы і бачыце на здымку. Калісьці самыя значныя, вялікія вуліцы нашага мястэчка — Бабруйская (зараз Жыжкевіча), Мінская (Кірава), Шасейная (Гагарына), Касарыцкая (М. Горкага) і, магчыма, іншыя — былі выбрукаваны каменем. З развіццём новых тэхналогій гэты від дарожнага пакрыцця паступова змянілі на асфальт — зразумела, што па такой дарозе і ездзіць зручней, і ўкладка асфальту каштуе значна танней, ды і дарога будуецца хутчэй, чым з камення. А тым часам брукаваныя дарогі вядомы ажно ад часоў Старажытнага Рыма. Канешне, наша мясцовая брукаванка не такая даўняя, але налічвае як мінімум каля ста гадоў. Такія дарогі, выкладзеныя з камення, яшчэ захаваліся ў вёсачках на Вілейшчыне, Мядзельшчыне, Стаўб-цоўшчыне, але і там на іх паступова наступае цывілізацыя ў выглядзе больш зручнага для колаў машын асфальтавага пакрыцця. Дарэчы, каля Стаўбцоў брукаваны ўчастак тракту Новы Свержань — Мір прызнаны гісторыка-культурнай каштоўнасцю і ахоўваецца дзяржавай. Вольга ЯНУШЭЎСКАЯ Фота аўтара Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Падчас рамонтных работ, што зараз вядуцца на вуліцы М. Горкага спецыяльнай машынай (дарожная фрэза) для выдалення верхняга пласта дарожных пакрыццяў, быў зняты... |
|