Нарушители попали в фотоловушку. 21.by

Нарушители попали в фотоловушку

03.06.2019 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Трапілі ў фоталавушкі

У сакавіку была выяўлена незаконная высечка лесу ў адным з кварталаў дзяржаўнага фонду на тэрыторыі Шумілінскага лясгаса. Для вызначэння асобы, якая ажыццяўляла незаконную высечку, была ўстаноўлена фотапастка. Яе работа не прымусіла сябе доўга чакаць: у адзін з выхадных дзён былі зроблены здымкі браканьера, а на працягу гадзіны ён быў затрыманы. Зараз вядзецца следства.
З 26 красавіка ў сувязі з высокай пажаранай небяспекай на тэрыторыі Шумілінскага раёна была ўведзена забарона на наведванне лясоў. Міністэрства па надзвычайных сітуацыях аказала вялікую дапамогу ў апавяшчэнні грамадзян пра дадзеную забарону праз накіраванні грамадзянам СМС-паведамленняў. Тым не менш, не ўсе ўспрынялі абставіны належным чынам і прадоўжылі наведваць лясныя масівы.
Так у адным з кварталаў Мікіціхінскага лясніцтва ў перыяд забароны былі зафіксаваны фотапасткай трое грамадзян. Вядуцца аператыўна-вышуковыя мерапрыемствы па ўстанаўленні асоб дадзеных грамадзян.
Аляксандр ЛАБЫНЦАЎ,
дырэктар ДЛГУ Шумілінскі лясгас”
Надрукавана ў №43 ад 04.06.2019 г.
 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Трапілі ў фоталавушкі У сакавіку была выяўлена незаконная высечка лесу ў адным з кварталаў дзяржаўнага фонду на тэрыторыі Шумілінскага лясгаса. Для вызначэння...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика