Аб'яднанне намаганняў прыносіць плён. 21.by

Аб'яднанне намаганняў прыносіць плён

05.06.2019 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

– У гэтым няма нічога незвычайнага, мы на працягу некалькіх апошніх гадоў прымяняем такі метад аб’яднання людскіх рэсурсаў і тэхнічных сродкаў сельгаспрадпрыемстваў нашага холдынгу для скарачэння тэрмінаў выканання розных відаў работ,– паведаміў намеснік генеральнага дырэктара па сельскай гаспадарцы ААТ “БАТЭ” – кіруючая кампанія холдынгу “Аўтакампаненты” Уладзімір Несцяронак.– Так званы зборны механізаваны атрад пачынае працаваць спачатку там, дзе раней паспявае збажына ці хутчэй падыходзяць да аптымальнай фазы ўборкі травы. А пасля заканчэння работы там атрад пераязджае ў іншае сельгаспрадпрыемства. Гэта прыносіць добры плён, паколькі скарачаюцца тэрміны закладкі тых жа кармоў у сянажна-сіласныя траншэі, што, у сваю чаргу, станоўча ўплывае на павышэнне якасці фуражу.
У аграрна-жывёлагадоўчай гаспадарцы “Траянаўка” цяпер утрымліваецца паўтары тысячы галоў буйной рагатай жывёлы, у ліку якіх каля паўтысячы кароў. Для стварэння трывалай кармавой базы там сёлета запланавана нарыхтаваць 500 тон сена, больш чым 5,5 тысячы тон сенажу, а таксама каля 5,5 тысячы тон сіласу. З такім разлікам, каб на ўмоўную галаву жывёлы выйшла па 33 цэнтнеры кармавых адзінак травяністых кармоў.
Для нарыхтоўкі сена і сянажнай масы ў гаспадарцы маецца больш чым 400 гектараў сеяных шматгадовых траў. Акрамя гэтага, сёлета пасеяна 60 гектараў сумесі з люцэрны, купкоўкі зборнай і цімафееўкі. Да таго ж на сена будуць выкарыстаны 270 гектараў натуральных угоддзяў: сенажаці і пашы.
У дзень наведвання гаспадаркі з самага пачатку рабочага дня на касьбу сумесі з цімафееўкі і канюшыны за вёскай Фралоўка выехаў механізатар Ігар Стаяглазаў з дзевяцімятровай касілкай КПР-9. Зграбаннем скошанай напярэдадні травы ў валкі займаўся механізатар Аляксандр Дубіна на трактары МТЗ-82 з граблямі-валкавацелямі ГВР-6,2. У другой палове дня на падборы і здрабненні правяленай масы былі задзейнічаны Аляксандр Захараў і Андрэй Гаспадарык на КВК-800, а таксама прыкамандзіраваны механізатар з АЖГ “Барысаўскі завод “Аўтагідраўзмацняльнік” на такім жа кормаўборачным камбайне. Бесперабойную адвозку здробненай масы да сянажнай траншэі на жывёлагадоўчы комплекс, размешчаны на цэнт-ральнай сядзібе гаспадаркі, у вёсцы Траянаўка, забяспечвалі дзевяць транспартных адзінак: трактары МТЗ з вялікагрузнымі прычэпамі, а таксама аўтамабілі МАЗ з нарошчанымі бартамі.
Кругласутачна была арга-нізавана трамбоўка закладваемай масы. На гэтай аперацыі задзейнічаны механізатары Пётр Галадок на пагрузчыку “Амкадор-352”, а таксама Валерый і Мікалай Парэцкія на пагрузчыках “Амкадор-342”.
Раней на сходзе механізатараў былі абвешчаны стаячыя перад гаспадаркай задачы па нарыхтоўцы кармоў для грамадскай жывёлы, правілы тэхнікі бяспекі, расцэнкі і ўмовы аплаты працы. Згодна з імі, за перавыкананне дзённых заданняў пры захаванні тэхнічных рэгламентаў прадугледжана дадатковая аплата, якая будзе налічвацца пасля праверкі якасці корму.
У гэты час на нарыхтоўцы кармоў працуюць людзі практычна ўвесь светлавы дзень. З мэтай скарачэння прастояў тэхнікі занятым на нарыхтоўцы кармоў механізатарам і вадзіцелям аўтамашын прама ў поле дастаўляюцца гарачыя абеды і падвячоркі.
За якасцю ўборкі траў, нарыхтоўкай сена і закладкай сянажнай і сіласнай масы пастаянна ажыццяўляюць пільны кантроль спецыялісты агранамічнай і зоаветэрынарнай службаў. Для праверкі вільготнасці і тэмпературы масы маюцца спецыяльныя прыборы. Загадзя быў закуплены ў патрэбнай колькасці і біялагічны айчынны кансервант, які выкарыстоўваецца ўжо некалькі гадоў запар і добра зарэкамендаваў сябе.
Да нашага прыезду ў гаспадарку Аляксандр Сыцік імпартным прэс-падборшчыкам “Крона” ужо зарулоніў і запакаваў у стрэйч-плёнку больш чым 200 тон сенажу. Усяго ж такім прагрэсіўным метадам “траянаўцы” маюць намер нарыхтаваць не менш чым паўтары тысячы тон сенажу і значную частку сена.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Помніцца, летась на адным з палёў АЖГ “Траянаўка” ААТ “БАТЭ” – кіруючая кампанія холдынгу “Аўтакампаненты” сустрэў камбайнера ПСГ “Чарневічы” ААТ...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика