Мэта праекта — фарміраванне духоўна і фізічна здаровай асобы. План прадугледжвае семінары па арганізацыі здаровага ладу жыцця, прафілактыцы ВІЧ-інфекцыі і далейшую работу ў гэтых накірунках, месячнікі прафілактыкі асацыяльных паводзін і ўмацавання асноў сям’і, антыалкагольную і антытытунёвую прапаганду. Шматлікія спартыўныя мерапрыемствы, прафілактыка захворванняў, работа па ўсіх напрамках у працоўных калектывах, навучальных установах, сярод насельніцтва пажылога ўзросту закліканы са-дзейнічаць ажыццяўленню пастаўленай мэты.
Значнае месца ва ўсёй гэтай рабоце адводзіцца павышэнню якасці навакольнага асяроддзя, добраўпарадкаванню тэрыторый, расшырэнню плошчаў зялёных насаджэнняў.
Тамара ПРАЛЬ-ГУЛЬ