Кіраўчане пазнаёміліся з дасягненнямі сельгасвытворчасці на Міжнароднай спецыялізаванай выставе «Белагра-2019». 21.by

Кіраўчане пазнаёміліся з дасягненнямі сельгасвытворчасці на Міжнароднай спецыялізаванай выставе «Белагра-2019»

11.06.2019 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:


З 4 па 9 чэрвеня ў аграгарадку Шчомысліца Мінскага раёна праходзіла Міжнародная спецыялізаваная выстава “Белагра-2019”, дзе дэманстраваліся навейшыя дасягненні айчыннай і замежнай сельгасвытворчасці. Яна праводзіцца з 1990 года і даўно стала сапраўдным брэндам беларускага аграпрамысловага комплексу.
У ліку шматлікіх наведвальнікаў выставы з экспазіцыяй пазнаёміліся і прадстаўнікі нашага раёна — спецыялісты райсельгасхарчу, кіраўнікі сельгасарганізацый. Мы папрасілі асобных з іх падзяліцца ўражаннямі.

Анатоль ЛАНКУЦЬ, першы намеснік начальніка райсельгасхарчу:

— Шмат станоўчых эмоцый засталося ад наведвання выставы. Было што паглядзець і чаму павучыцца. На адкрытай пляцоўцы агульнай плошчай каля 25 тыс. квадратных метраў была прадстаўлена прадукцыя перапрацоўчай прамысловасці, тэхнічны і тэхналагічны патэнцыял аграрнай галіны. Дэманстравалася больш за 300 узораў сучаснай тэхнікі для ўборкі збожжавых, унясення ўгнаенняў, абароны раслін, нарыхтоўкі кармоў, вырошчвання бульбы, агародніны.

Спецыялістаў жывёлагадоўлі зацікавілі лепшыя каровы і цяляты чорна-пярэстай пароды, быкі-вытворцы. Раслінаводы маглі пазнаёміцца з разнастайнымі сельгасмашынамі, сярод якіх былі навінкі айчыннай вытворчасці. Многіх уразіў, да прыкладу, вялізны самазвал Мінскага аўтазавода для перавозкі збожжа, які здольны дастаўляць да 19 тон. Або малакавоз умяшчальнасцью 12 куб. м, разнастайныя прычэпы, паўпрычэпы.

Галоўнае, што прадстаўнікі гаспадарак нашага раёна не проста пазнаёміліся з экспазіцыяй. Многія з кіраўнікоў сельгасарганізацый узялі на ўзбраенне пэўныя ўзоры і плануюць набыць навінкі для паляпшэння прадукцыйнасці вядзення сельгасработ. Новая тэхніка, агрэгаты ў хуткім часе папоўняць машынна-трактарныя паркі ААТ “Рассвет імя К.П.Арлоўскага”, КСУП “Чырвоны баец”, “Ніва-Барсукі”, ААТ “Дабаснянскае”.

Іван РЫНЯК, дырэктар КСУП “Ніва-Барсукі”, старшыня раённага аграпрамысловага саюза:
— З вялікай цікавасцю наведаў чарговую выставу “Белагра-2019”. Прадстаўленыя ўзоры сведчаць пра станоўчую дынаміку развіцця айчыннага аграпрамысловага комплексу. Інавацыйныя падыходы ў тэхналагічных пра­цэсах накіраваны на рост аб’ёмаў вытворчасці сельскагаспадарчай прадукцыі. Вельмі ўразіла навінка, якая не дэманстравалася раней. Гэта экспазіцыя “Эксперыментальнае поле” гатункаў злакавых, якую падрыхтаваў навукова-практычны цэнтр па земляробству Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі. У верасні мінулага года пэўныя ўчасткі былі засеяны азімым насеннем пшаніцы, трыцікале, жыта і ячменю, а падчас правядзення выставы жадаючыя маглі ацаніць і параўнаць усходы эксперыментальных гатункаў.

Шмат адзінак сучаснай тэхнікі зацікавіла падчас агляду, і некаторую з іх плануем у бліжэйшым будучым набыць для вядзення сельгасработ. Так, у прыватнасці, купім новы магутны трактар “Беларус-3522”, 9-карпусовы плуг да яго, пагрузчык “Амкадор-352”, агрэгат для касьбы з 9-мятровым захопам “Лідсельмаш”, які адразу ж скошаную траву фарміруе ў валкі, кормараздатчык “Бабруйскаграмаш”, барану “Бабруйсксельмаш”, а таксама пасяўны агрэгат СПУ-6. Новая тэхніка павінна палепшыць якасць вядзення работ у нашай сельгасарганізацыі.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
З 4 па 9 чэрвеня ў аграгарадку Шчомысліца Мінскага раёна праходзіла Міжнародная спецыялізаваная выстава “Белагра-2019”, дзе дэманстраваліся навейшыя...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика