В Красном впервые открылся круглосуточный детский лагерь. 21.by

В Красном впервые открылся круглосуточный детский лагерь

12.06.2019 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Дзіцячыя летнікі – гэта заўсёды весела, цікава і карысна. Амаль увесь час знаходзішся на свежым паветры, знаёмішся з новымі хлопцамі і дзяўчатамі ці гуляеш з ужо блізкімі сябрамі. І калі не дзіўна, што дзіцячы лагер “Вясёлка” з’яўляецца самым папулярным, то сёлетняе ноу-хау – летнікі з кругласутачным знаходжаннем на базе устаноў адукацыі – таксама запоўнены да адказу.


Такіх лагераў у Карэліцкім раёне сёлета два. Адзін з іх месціцца ў Жухавіцкай сярэдняй школе, а другі – на базе Красненскага вучэбна-педагагічнага комплексу дзіцячы сад-сярэдняя школа. Ён распачаў сваю працу ў пачатку тыдня, дзясятага чэрвеня.

Як расказала дырэктар навучальнай установы Наталля Бурак, летнік будзе працаваць на працягу дзевяці дзён. Кожны з дзяцей – а іх тут дваццаць – мае выдатную магчымасць адпачыць, смачна паесці і напоўніцца сіламі на наступны вучэбны год, аб якім школьнікі, вядома, яшчэ не думаюць.

Пад дзіцячы лагер у школе спецыяльна абралі самыя вялікія пакоі, дзе размясцілі ложкі. Дзяўчынкі спяць у адным кабінеце, хлопчыкі – у іншым. Кожную ноч на варце знаходзяцца стораж і дзяжурны выхавальнік, таму пра бяспеку можна не хвалявацца. Гатуюць для адпачывальнікаў на месцы, што таксама вельмі зручна. Існуе ў лагеры і душ з гарачай вадой, але, як запэўніла нас дырэктар, для рабят будуць арганізоўвацца паездкі ў лазню – як мінімум тры разы за ўвесь час знаходжання.

Падчас летніка школьнікаў Красненскага ВПК дзіцячы сад-сярэдняя школа чакае даволі насычаная праграма. Як паведаміла адзін з выхавальнікаў лагера Ірына Арцюх, адпачынак мае грамадзянска-патрыятычны характар, дзякуючы якому большасць мерапрыемстваў будуць звязаны са значнымі падзеямі для нашай краіны – 75-годдзем станаўлення Гродзенскай вобласці і 75-годдзем вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў.

Акрамя гэтага, рабят чакаюць паездкі на возера Свіцязь, тэматычныя дыскатэкі, экскурсіі і конкурсы, пасля чаго кожны са школьнікаў яшчэ раз запэўніць дарослых у тым, што лагер – гэта крута!

Вікторыя КАСЦЮК
Фота аўтара

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Дзіцячыя летнікі – гэта заўсёды весела, цікава і карысна. Амаль увесь час знаходзішся на свежым паветры, знаёмішся з новымі хлопцамі
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика