Анамальна спякотнае надвор’е ўсталявалася ў сёлетнім чэрвені. Шмат жадаючых зараз схавацца ад промняў гарачага сонца паблізу вадаёмаў.
Нагадаем, што ў нашым раёне згодна рашэння Кіраўскага райвыканкама № 6-10 ад 8.04.2014 маецца адна арганізаваная зона адпачынку — на возеры “Селішча” — якая знаходзіцца на балансе УКП “Жылкамгас”. Менавіта тут супрацоўнікамі дзяржсаннагляду штотыднёва на працягу ўсяго пляжнага перыяду прадугледжаны маніторынг санітарнага стану зоны рэкрэацыі з адборам проб вады на санітарна-хімічнае, мікрабіялагічнае і паразіаталагічныя даследванні. Па выніках даследванняў, праводзімых раней, перавышэнняў нараматыўных паказчыкаў не было выяўлена. На астатніх вадаёмах раёна купанне і адпачынак забаронены.
Учора мы пабывалі на названай зоне адпачынку, дзе сустрэліся з матросам-выратавальнікам Васілём Пісаравым. Як паведаміў ён, штодзень сюды прыходзяць і прыязджаюць адпачыць — пакупацца і пазагараць — па 30-50 чалавек. Прыходзяць сябры, знаёмыя і нават цэлыя сем’і. Наведвальнікі возера пераважна прытрымліваюцца правілаў купання, за чым матрос-выратавальнік уважліва сочыць. Адпачываючыя выкідваюць смецце ў спецыяльна адведзенае месца, цікавяцца інфармацыяй, якая размешчана на спецыяльным стэндзе, аб правілах знаходжання ў зоне адпачынку. Сюды наведваецца аўтамагазін Кіраўскага райспажыўтаварыства, дзе жадаючыя ахвотна набываюць ваду, напіткі, марожанае і іншыя тавары.
У спецыяльна адведзеным месцы для матроса-выратавальніка маюцца сродкі для аказання дапамогі — спецыяльная камізэлька, выратавальны круг, медыцынская аптэчка. Маецца хуткая сувязь з экстрэнымі службамі: пажарнай, міліцыяй, хуткай дапамогай.