У ліку перадавікоў – трое “Мірапольцаў”. 21.by

У ліку перадавікоў – трое “Мірапольцаў”

19.06.2019 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

аботнікаў ААТ “Міраполле”. Да таго часу механізатар гаспадаркі Валянцін Кудрашоў на трактары МТЗ-82 з касілкай КДЛ-2,7 скасіў больш чым 200 гектараў траў, Сяргей Казлюк кормаўборачным камбайнам КВК-800 падабраў звыш 2,6 тысячы тон сянажна-сіласнай масы, а Андрэй Даўгапалец трактарам МТЗ-1221 з прычэпам ПІМ-40 перавёз каля 900 тон сянажна-сіласнай масы.
Дзякуючы стараннай працы гэтых і іншых механізатараў у сельскагаспадарчай арганізацыі да завяршэння першай дэкады чэрвеня было скошана 780 гектараў кармавых угоддзяў, што складала больш чым палавіну запланаванай для ўборкі першым укосам плошчы. Да таго часу было нарыхтавана 30 тон сена, больш чым 7,5 тысячы тон сенажу, у тым ліку 21 тона загорнута ў стрэйч-плёнку, а таксама 1196 тон сіласу.
Падчас наведвання гаспадаркі механізаванае звяно па нарыхтоўцы кармоў вяло ўборку травяной сумесі за вёскай Цімкі. За якасцю работы механізатараў сачыў кіраўнік аддзялення “Кішчына Слабада” Сяргей Казадоеў.
– Радуе тое, што дзякуючы своечасоваму правядзенню падкормак кармавых угоддзяў у нас выраслі добрыя травы, якія даюць нядрэнны ўраджай, і ёсць што ўбіраць, – адзначыў Сяргей Аркадзьевіч. – Вось і на гэтым полі ўраджайнасць сумесі канюшыны і цімафееўкі складае каля 100 цэнтнераў з гектара. Плануем з першага ўкосу нарыхтаваць не менш чым 16 тысяч тон сянажнай масы. На ўчарашні дзень у цэлым па гаспадарцы было нарыхтавана каля васьмі тысяч тон, а ўбіраць заставалася 450 гектараў. У нашым аддзяленні ўжо нарыхтавана 2,5 тысячы тон сенажу, і я мяркую, што да канца тыдня мы павінны закласці ў траншэі каля 7 тысяч тон, таму што пры спрыяльных умовах надвор’я за дзень закладваецца па 600-650 тон. А ўсяго для забеспячэння паўнацэннага кармлення жывёлы аддзяленню патрэбна мець не менш чым 8,5 тысячы тон.
У той дзень на касьбе траў займаліся Сяргей Руткоўскі на касілцы КПР-9 і Валянцін Кудрашоў на МТЗ-82 з касілкай КДЛ-2,7. На варушэнні валкоў быў задзейнічаны Яўген Чэркас на трактары МТЗ-82 з граблямі ГВР-6. А на падборы і здрабненні правяленай масы працавалі Сяргей Казлюк на КВК-800 і Аляксандр Мартыненка на УЭС-250. Перавозкай масы да сянажнай траншэі займаліся 7 транспартных адзінак – чатыры трактары МТЗ з прычэпамі ПІМ-40 і ПІМ-45 – Андрэй Даўгапалец, Ілля Скакун, Аляксандр Карпека і Мікалай Емельянаў, а таксама Вячаслаў Ціхі і Сяргей Аўхімовіч на аўтамабілях МАЗ. Кругласутачную трамбоўку сянажнай масы на ферме “Падбярэззе” забяспечвалі пазменна Анатоль Кашко і Валянцін Гілевіч на трактары К-701, а таксама Уладзімір Мікуловіч на пагрузчыку “Амкадор-332”.
На другім палетку на нарыхтоўцы сена працавалі Віктар Сінькевіч з граблямі ГР-700, а таксама Аляксандр Камароўскі з рулонным прэс-падборшчыкам.
Паводле слоў Сяргея Казадоева, прама да месца работы механізатарам і вадзіцелям дастаўляюцца гарачыя абеды і падвячоркі. Вынікі падводзяцца ў канцы кожнага рабочага дня. Аплата працы напрамую залежыць ад выканання даве-дзеных заданняў і якасці работы. Размер аплаты працы механізатараў і вадзіцеляў можа адрознівацца ў два-тры разы. Напрыклад, у Сяргея Казлюка пры выкананні зменнага задання і добрай якасці работы расцэнка складае 30 капеек за тону. А пры невыкананні задання без аб’ектыўных прычын ці парушэнні тэхнічнага рэгламенту расцэнка зніжаецца да 12 капеек за тону. Пры спрыяльным надвор’і ён за дзень зарабляе да 200 рублёў...

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
На мінулым тыдні старшыня Барысаўскага раённага камітэта прафсаюза работнікаў АПК Зінаіда Басарэўская ўручыла каштоўныя падарункі, набытыя за кошт сродкаў...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика